Ивацевичский районный исполнительный комитет

Ивацевичский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Віншаванне з Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ад кіраўніцтва раена

03/07/2023 08:31

 Шаноўныя жыхары Івацэвіцкага раёна!

Шчыра віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Сёння мы святкуем па праве галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Наш шлях да дзяржаўнасці быў няпростым. Беларускі народ прайшоў праз страшную вайну, перамога ў якой далася нам вялізнымі стратамі: мільёны загубленых жыццяў, мільярды незаменных рэсурсаў. Памяць пра той жудасны час і пра ахвяр вайны – у абелісках і брацкіх могілках, у музейных мемарыяльных комплексах і экспазіцыях, а галоўнае – у нашых душах.
Таму вельмі сімвалічна, што ў гэты святочны дзень па традыцыі мы збіраемся ва ўрочышчы Гута-Міхалін, каб тут успомніць аб мужнасці і самаадданасці тых, хто склаў галовы, набліжаючы мір на нашай зямлі. 78 гадоў наша краіна не ведае вайны. З пункту гледжання гісторыі – гэта, можа, і мала, але с пункту гледжання чалавека – то цэлае жыццё. Наша задача – не дапусціць перагляду вынікаў вайны, перакручвання фактаў.

Шчыра віншуем усіх з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і гадавінай вызвалення Івацэвіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў! Няхай над нашай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба, а кожны дзень будзе напоўнены насычанымі цікавымі падзеямі, яркімі поспехамі і перамогамі, творчымі і працоўнымі дасягненнямі на карысць краіны.
Жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі, шчасця, дабрабыту і, канечне, міру!

Раённы выканаўчы камітэт. 

Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў.

 

К списку новостей

Полезные ссылки