Ивацевичский районный исполнительный комитет

Ивацевичский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Аўтапарк Івацэвіцкага аграрнага каледжа папоўніўся двума мазамі-самазваламі

19/12/2023 11:42

 

Літаральна тыдзень таму ў двор УА «Івацэвіцкі дзяржаўны аграрны каледж» заехалі дзве новенькія грузавыя машыны 2023 года выпуску. МАЗы-самазвалы папоўнілі аўтапарк нашай кузні рабочых кадраў, які налічвае сёння больш за сотню адзінак сельгастэхнікі.

Так, у каледжы Брэстчыны былі закупленыя 23 МАЗы, іх размеркавалі па 13 установах адукацыі, каб на сучасным транспарце вучыліся будучыя вадзіцелі. На пакупку грузавікоў з абласнога бюджэту выдзелілі больш за 2,5 млн рублёў, каледжы з большай колькасцю навучэнцаў атрымалі па дзве новыя машыны, а наша ўстанова адукацыі атрымала такі бонус яшчэ і дзякуючы юбілейнай даце – 45-годдзю з дня заснавання.

– Цяпер у нашым аўтапарку чатыры грузавыя машыны, на іх будуць вучыцца будучыя вадзіцелі, бо ў гаспадарках раёна сёння на палях шчыруюць акурат на такіх МАЗах, – адзначае дырэктар аграрнага каледжа Міхаіл Дымовіч. – Вось і гэтая новая тэхніка вясной паедзе на палі нашай вучэбнай гаспадаркі ў Сярадаве. Наперадзе пасяўная, пасля ўборачная, са сваіх 400 га зямлі мы таксама збіраем зерне з неблагой ураджайнасцю і робім свой унёсак у раённы каравай. Ад імя ўсяго кіраўніцтва каледжа дзякую Брэсцкаму аблвыканкаму, Галоўнаму ўпраўленню па адукацыі за падарунак і падтрымку.

Віншуем каледж з такім набыткам, няхай на новых машынах вучацца і растуць добрыя рабочыя кадры, якія сёння так запатрабаваныя ў сельгаспрадпрыемствах па ўсёй краіне.

Крыніца:ivatsevichy.by

 

К списку новостей

Полезные ссылки