тэлефон: (+375 1645) 9-10-55
прыёмная: (+375 1645) 9-25-80
факс: (375 1645) 9-25-80
Ажыццяўляе
кіраўніцтва аграпрамысловым комплексам і перапрацоўкай сельскагаспадарчай
прадукцыі, арганізуе мабілізацыйную падрыхтоўку райвыканкама і арганізацый
раёна, незалежна ад форм уласнасці, якія працягваюць працу ў перыяд нарастання
ваеннай пагрозы ў ваенны час
Курыруе пытанні:
-
забеспячэння насельніцтва харчаваннем;
-
развіцця і фінансавага аздараўлення арганізацый аграпрамысловага комплексу;
-
зямельных адносін;
-
аховы навакольнага асяроддзя;
-
лясной гаспадаркі;
-
рэфармавання арганізацый аграпрамысловага комплексу і іх ліквідацыі;
- своечасовай выплаты заработнай платы работнікам па курыруемых галінах;
-
уладальніцкага нагляду ў сельскагаспадарчых арганізацыях, акцыі (долі ў
статутных фондах) якіх знаходзяцца ва ўласнасці раёна;
-
узаемадзеяння з банкамі ў частцы крэдытавання сельскагаспадарчых арганізацый;
-
выканання сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва Івацэвіцкага
раёна па курыруемых галінах;
-
прадастаўленне ў арэнду рыбалоўных і паляўнічых угоддзяў, участкаў ляснога
фонду;
-
узаемадзеяння з раённай арганізацыяй прафесійнага саюза работнікаў
аграпрамысловага комплексу;
-
дзейнасці садоўніцкіх таварыстваў.
Ажыццяўляе каардынацыю
дзейнасці:
- сельскагаспадарчых
арганізацый раёна ўсіх форм уласнасці, арганізацый, якія забяспечваюць
тэхнічнае абслугоўванне аграпрамысловага комплексу;
- дзяржаўнай
доследнай лесагаспадарчай установы «Івацэвіцкі доследны лясгас», дзяржаўнай
лесагаспадарчай установы (далей – ДЛГУ) «Тэлеханскі лясгас», ДЛГУ «Даманаўскі
лясгас»;
- Івацэвіцкай
раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
- дзяржаўнага
унітарнага вытворчага прадпрыемства "Івацэвіцкае ПМС";
- дзяржаўнай
установы "Івацэвіцкая раённая ветэрынарная станцыя";
- дзяржаўнай
інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін;
- племстанцыі
па Івацэвіцкім раёне рэспубліканскага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства
«Брэстплемпрадпрыемства»;
- рэспубліканскага
унітарнага прадпрыемства "Абласная лабараторыя па вызначэнні якасці
малака";
- установы
адукацыі "Івацэвіцкі дзяржаўны аграрны каледж" (па накіраванню
дзейнасці);
- дзяржаўнай
прыродаахоўнай установы «Заказнік рэспубліканскага значэння «Выганашчанскае»;
- установы "Івацэвіцкая раённая арганізацыйная структура" рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў";
- Івацэвіцкага бюро
Бярозаўскага філіяла рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Брэсцкае
агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры".
Узначальвае:
-
камісію па выбары месца размяшчэння зямельных участкаў;
-
камісію па пераводзе зямель з адных катэгорый і відаў у іншыя і аднясення
зямель да пэўных відаў;
-
камісію па вывучэнні абгрунтаванасці размяшчэння новаствараемых і пашырэння
плошчаў існуючых сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, абгрунтаванасці зямельных
участкаў, якія запрошваюцца юрыдычнымі асобамі для вядзення падсобнай сельскай
гаспадаркі на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна;
-
іншыя камісіі, парады, рабочыя групы па курыруемых галінах, якiя ствараюцца
райвыканкамам.
Ажыццяўляе агульны
кантроль за выкананнем патрабаванняў:
-
Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах
па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» (па накіраванні дзейнасці);
-
Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019 г. № 6 "Аб
развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны".
Ажыццяўляе кіраўніцтва
дзейнасцю:
упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама;
аддзела землеўпарадкавання райвыканкама.