Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт

Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт
burger
Галоўная // Беларусская версия // Кіраўніцтва // Старшыня раённага Савета дэпутатаў

Старшыня раённага Савета дэпутатаў


Краўчук Ірына Віктараўна
 

Тэлэфон: (801645) 9-16-41


Прыёмная: (801645) 3-82-13

 

 Ірына Віктараўна Краўчук нарадзілася 9 ліпеня 1974 года ў г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці.

 У 1997 г. скончыла УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт», у 2018 г. - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

 З 1991 па 1993 г. працавала старшай піянерважатай, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ДУА «Чамялоўская базавая школа».

 З 1993 па 1995 г. была другім сакратаром Івацэвіцкага раённага камітэта Саюза моладзі Беларусі.

 З 1995 па 2002 г. з'яўлялася галоўным спецыялістам, а потым загадчыкам аддзела па справах моладзі Івацэвіцкага райвыканкама.

 З 2003 па 2005 г. - вядучы спецыяліст прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Івацэвіцкім раёне.

 З 2005 па 2009 г. - галоўны спецыяліст Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў.

 З 2009 па 2015 г. - старшыня Івацэвіцкага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

 З 2015 па 2018 г. - старшыня Івацэвіцкага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі.

 З 2018 па 2024 г. - кіраўнік спраў Івацэвіцкага райвыканкама.

 З сакавіка 2024 г. - старшыня Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў.

 

Старшыня раённага Савета дэпутатаў у межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:

- узначальвае раённы Савет дэпутатаў, кіруе яго работай, забяспечвае ўзаемадзеянне з раённым выканаўчым камітэтам;

- прадстаўляе раённы Савет дэпутатаў ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;

- зацвярджае штатны расклад раённага Савета дэпутатаў;

- склікае сесіі раённага Савета дэпутатаў, арганізуе работу па падрыхтоўцы сесій раённага Савета дэпутатаў, вядзе пасяджэнні раённага Савета дэпутатаў;

- арганізуе кантроль за выкананнем рашэнняў раённага Савета дэпутатаў;

- назначае на пасады і вызваляе ад пасад работнікаў апарата раённага Савета дэпутатаў, заключае (працягвае, скасоўвае) з імі працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе да іх меры заахвочвання, дысцыплінарнага спагнання;

- запрашае на пасяджэнні раённага Савета дэпутатаў прадстаўнікоў іншых Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама грамадзян;

- накіроўвае на заключэнне пастаянных камісій праекты рашэнняў раённага Савета дэпутатаў, дае даручэнні старшыням пастаянных камісій;

- падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў раённага Савета дэпутатаў, выдае распараджэнні;

- арганізуе разгляд запытаў дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў;

- арганізуе работу раённага Савета дэпутатаў па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

Пры неабходнасці ўносіць прапановы па такіх зваротах на разгляд сесіі раённага Савета дэпутатаў;

- ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;

- дакладвае раённаму Савету дэпутатаў аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, прадстаўляе сесіі раённага Савета дэпутатаў па меры неабходнасці, але не радзей як адзін раз у год справаздачы аб сваёй дзейнасці, а таксама інфармуе грамадзян аб стане спраў на тэрыторыі раёна;

- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" і іншымі актамі заканадаўства.



ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі