Старшыня Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта
Тэлефон: (+375 1645) 9-12-41
Прыёмная: (+375 1645) 9-22-50
Факс: (+375 1645) 9-13-51
Уладзімір Уладзіміравіч Бялоў нарадзіўся
9 верасня 1977 года ў г. Ганцавічы Брэсцкай вобласці. У 2000 г. скончыў УА
"Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт", у 2006 г. -
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ўстановы адукацыі
"Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт", у 2018 г. - Акадэмію
кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 2000 па 2006 гады працаваў галоўным
інжынерам калгаса "Радзіма", галоўным інжынерам сельскагаспадарчага
вытворчага кааператыва "Любашава" Ганцавіцкага раёна Брэсцкай
вобласці.
З 2006 па 2015 гады з'яўляўся старшынёй
сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Беразавец" Ганцавіцкага
раёна.
З 2015 па 2017 г. - намеснік старшыні
Іванаўскага райвыканкама - начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і
харчавання.
З 2017 па 2023 г. - старшыня
Ганцавіцкага райвыканкама.
З
верасня 2023 г. - старшыня Івацэвіцкага райвыканкама.
Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю
райвыканкама; размяркоўвае абавязкі паміж першым намеснікам, намеснікамі
старшыні і кіраўніком спраў райвыканкама, каардынуе іх дзейнасць; прымае
кадравыя рашэнні.
Курыруе
пытанні:
-
дзейнасці выканаўчых і распарадчых органаў;
-
рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі;
-
мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі, тэрытарыяльнай і грамадзянскай
абароны.
Узначальвае:
-
конкурсную камісію па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў;
-
атэстацыйную камісію па атэстацыі кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый
Івацэвіцкага раёна;
-
камісію па супрацьдзеянні карупцыі райвыканкама.
Ажыццяўляе
ўзаемадзеянне з:
-
Саветамі дэпутатаў Івацэвіцкага раёна;
-
пракуратурай Івацэвіцкага раёна;
-
судом Івацэвіцкага раёна;
-
Івацэвіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай
вобласці;
-
банкамі;
-
Івацэвіцкім раённым ваенным камісарыятам і ваеннымі арганізацыямі.
Ажыццяўляе
кіраўніцтва дзейнасцю:
-
аддзела ўнутраных спраў райвыканкама;
-
фінансавага аддзела райвыканкама;
-
аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама;
-
юрыдычнага аддзела райвыканкама;
-
групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці.