Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт

Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт
burger
Галоўная // Беларусская версия // Кіраўніцтва // Кіраўнік спраў райвыканкама

Кіраўнік спраў райвыканкама

Пакалюк Дзяніс Валер'евіч

Тэлефон:(+375 1645) 9-22-43

 

Дзяніс Валер'евіч Пакалюк нарадзіўся 15 лістапада 1980 года ў г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці.

У 2003 г. скончыў Мінскі філіял дзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі "Маскоўскі дзяржаўны сацыяльны ўніверсітэт Міністэрства працы і сацыяльнага развіцця Расійскай Федэрацыі", у 2011 г. - Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ўстановы адукацыі "Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт", у 2025 г. - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце.

 З 2003 па 2004 г. працаваў загадчыкам аддзялення пярвічнага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання аддзела па працы і сацыяльнай абароне Івацэвіцкага райвыканкама, г.Івацэвічы, Брэсцкая вобласць.

 З 2004 па красавік 2011 г. працаваў на розных пасадах у дзяржаўнай установе "Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва".

 З мая 2011 па кастрычнік 2011 года - вядучы спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы Івацэвіцкага райвыканкама.

 З лістапада 2011 па 2012 г. – вядучы спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва Івацэвіцкага райвыканкама.

 З 2012 па 2013 г. - загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб упраўлення справамі Івацэвіцкага райвыканкама.

 З 2013 па 2024 г. з'яўляўся дырэктарам дзяржаўнай установы "Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва"

 З сакавіка 2024 г. - кіраўнік спраў Івацэвіцкага райвыканкама.

 

Ажыццяўляе кіраванне адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасцю райвыканкама, прымае ўдзел у мабілізацыйнай падрыхтоўцы райвыканкама, арганізуе мерапрыемствы па пераводзе структурных падраздзяленняў райвыканкама на працу ва ўмовах ваеннага часу, забяспечвае дзейнасць аператыўнай групы №1 на асноўным пункце кіравання і аператыўнай групы №2 на месцы, падрыхтаваным для працы.


Курыруе пытанні:

- кантролю за выкананнем плана работы райвыканкама;

- каардынацыі работы структурных падраздзяленняў райвыканкама, Косаўскага гарадскога і сельскіх выканаўчых камітэтаў (далей - гарсельвыканкамы) па пытаннях захавання Рэгламенту райвыканкама і Правілаў унутранага працоўнага распарадку;

- каардынацыі работы структурных падраздзяленняў райвыканкама па пытаннях забеспячэння рэжыму сакрэтнасці і вядзення сакрэтнага справаводства;

- кантролю выканання дакументаў і справаводства;

- каардынацыі работы па транспартным абслугоўванні райвыканкама;

- арганізацыйна-метадычнай падрыхтоўкі пасяджэнняў райвыканкама і аналізу матэрыялаў, якія ўносяцца на разгляд райвыканкама;

- утрымання і аховы будынкаў райвыканкама;

- арганізацыйна-гаспадарчага забеспячэння прыёму дэлегацый (замежных, урадавых і іншых органаў дзяржаўнай улады і кіравання);

- каардынацыі работы па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, арганізацыі асабістага прыёму і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;

- каардынацыі працы службы "адно акно".

- забеспячэння жыллёва-бытавых умоў кіраўніцтва раёна;

- арганізацыі і каардынацыі работы па абароне персанальных даных.


Узначальвае:

- адміністрацыйную камісію;

- рабочую групу райвыканкама па каардынацыі работы з грамадзянамі;

- іншыя камісіі, парады, рабочыя групы па курыруемых галінах, якiя ствараюцца райвыканкамам.


Ажыццяўляе агульны кантроль:

за выкананнем патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва".


Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:

- аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;

- аддзела загс;

- аддзяленні па забеспячэнні дзейнасці і тэхнічным абслугоўванні райвыканкама;

- тэхнічнага персанала райвыканкама.


Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:

дзяржаўнай установы "Івацэвіцкі раённы архіў".

 

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі