Прывітанне старшыні райвыканкама
Дарагія
сябры!
Прадстаўляем
вам адзін з куткоў нашай цудоўнай Брэстчыны – Івацэвіцкі раён.
У
глыбіню стагоддзяў адыходзіць цікавая, насычаная падзеямі гісторыя івацэвіцкай
зямлі, якая пачалася больш за 500 гадоў таму. У гэтым месцы пакінулі свой след
род Іллінічаў, Юндзілаў, Агінскіх, Пуслоўскіх.
Самымі
цяжкімі выпрабаваннямі для Івацэвіччыны, як і для ўсёй Беларусі, сталі гады
Вялікай Айчыннай вайны. Спаленыя вёскі, партызанскі супраціў, гета, смерць,
слёзы і гора, каласальныя людскія страты - гэта тое, што выпала на долю і
жыхароў нашага раёна. Але беларускі народ выдужаў, перамог і аднавіў родную
зямлю з пасляваеннага попелу.
Сёння
Івацэвіцкі раён - рэгіён, які дынамічна рухаецца наперад. Стабільнымі тэмпамі
развіваецца прамысловасць, сельская гаспадарка, малы і сярэдні бізнэс. Зручнае
геаграфічнае размяшчэнне робіць наш раён патэнцыйна перспектыўным і прывабным
для інвестараў.
Мы
па праве ганарымся дасягненнямі нашых землякоў у сферы адукацыі, аховы здароўя,
культуры, спорту і турызму, якія годна прадстаўляюць раён на абласных,
рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах, конкурсах, спаборніцтвах, фестывалях.
Знакавымі
турыстычнымі аб'ектамі з'яўляюцца мемарыяльны комплекс партызанскай славы
"Хаваншчына" і візітная картка раёна - Косаўскі палацава-паркавы
комплекс.
Сёння
мы з упэўненасцю глядзім у будучыню, маем трывалую матэрыяльна-тэхнічную базу і
развітую інфраструктуру. Але галоўнае - гэта людзі, іх веды і ініцыятыва,
прафесіяналізм і адданасць сваёй справе, любоў да малой радзімы. Дзякуючы ім мы
зробім наш раён яшчэ багацейшым, квітнеючым і паспяховым.
Запрашаю
наведаць наш Івацэвіцкі край. У нас дастаткова аб'ектаў, здольных захапіць
людзей. Упэўнены, кожны знойдзе для сябе месца па душы і прыемна правядзе час.
Чакаем вас! Мы заўсёды рады гасцям!
З павагай,
Старшыня Івацэвіцкага
райвыканкама Уладзімір Уладзіміравіч Бялоў