Ганаровымі
пераходнымі сцягамі, вымпеламі, граматамі і падзякамі былі ўзнагароджаны ўсе
тыя, хто сваёй плённай працай фарміруе імідж Івацэвіцкага раёна і працуе на
якасць жыцця ў нашым краі. Ва ўрачыстым мерапрыемстве ўдзел прымалі кіраўніцтва
раёна, дэлегацыі працоўных калектываў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый,
моладзь і госці.
Пасля чаго дзясяткі яркіх нумароў прысутным
падарылі артысты нашага раёна. Асабліва ўразіла зал кампазітар і ўладальніца
падзячнага ліста Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь наша зямлячка Вольга Любавіна.