Сёння ў актавай
зале школы сабраліся самыя юныя чытачы, тыя, хто толькі адкрывае для сябе
вялізны свет літаратуры - навучэнцы 1-4 класаў.
Валерый Квілорыя
- дзіцячы пісьменнік, лаўрэат і дыпламант розных літаратурных конкурсаў.
Ужо з першых
хвілін свайго выступлення аўтар завалодаў увагай хлопцаў. Не перагружаючы
дзяцей фактамі з біяграфіі, ён адразу ж перайшоў да апавядання вясёлых
гісторый, яны ў яго на любы густ. Займальна, цікава, з гумарам ён знаёміў
хлопцаў з кожнай кнігай. Дарэчы, выдадзена іх ужо больш за 40.
Кожнае апавяданне
не толькі ўзнімала настрой, але і несла выхаваўчы элемент, прымушаючы задумацца
і даведацца пра нешта новае, незвычайнае.
Падчас сустрэчы
школьнікі нават паспрабавалі сябе ў ролі інтэрв'юераў і задалі аўтару мноства
пытанняў: колькі кніг ён напісаў, якая з іх першая, колькі часу ідзе на працу
над кнігай, чаму піша для дзяцей і многія іншыя.
Напрыканцы
сустрэчы кожны ахвочы мог набыць кнігі з аўтографам аўтара. Задаволеныя яны
марылі хутчэй вярнуцца дадому, каб з першых старонак пагрузіцца ў дзівосны свет
Валерыя Квілорыя.