9 лютага 457
навучэнцаў з 24 агульнаадукацыйных устаноў раёна наведалі кірмаш мэтавай
падрыхтоўкі, які праходзіў у Івацэвіцкім ГДК. Прадстаўнікі сярэдніх спецыяльных
і прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі Брэсцкай вобласці расказалі школьнікам
- будучым выпускнікам - аб розных адукацыйных праграмах і спецыяльнасцях, па
якіх будзе ажыццяўляцца набор у 2024 годзе.
Выкладчыкі і
навучэнцы Івацэвіцкага аграрнага каледжа на сваіх пляцоўках праводзілі
майстар-класы па прапанаваных прафесіях, яны выклікалі асаблівую цікавасць у
хлопцаў. У сваю чаргу патэнцыйныя працадаўцы расказалі аб магчымасці заключэння
дагавораў мэтавай падрыхтоўкі і прадугледжаных дагаворам бонусах.