9 мая 2023 года ў галоўнае свята для ўсяго беларускага народа - у Дзень Вялікай Перамогі - у Івацэвічах адбыліся цырымонія адкрыцця сквера Перамогі па вуліцы Савецкай і цырымонія запальвання Вечнага агню ля помніка загінуўшым воінам у гады Вялікай Айчыннай вайны.
За гэты час сквер Перамогі стаў для гараджан не толькі ўпадабаным месцам, але і ў першую чаргу сімвалам памяці пра герояў Вялікай Айчыннай вайны. Пацвярджэнне таму - устаноўка скульптурнай кампазіцыі "Памяці спаленых вёсак".
Урачыстае адкрыццё помніка адбудзецца ў вельмі сімвалічны для нашай краіны дзень - Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі.
Запрашаем усіх жадаючых 22 сакавіка ў 10.00 узяць удзел у цырымоніі адкрыцця.