Хтосьці знойдзе ў ёй знаёмыя прозвішчы і прачытае аб сваіх сваяках - у артыкулах і архіўных дакументах згадваюцца сотні жыхароў раёна
Аб'яўлены збор грашовых
сродкаў на выданне духоўна-асветніцкай кнігі “Храмы і людзі”, падрыхтаванай да
друку калектывам рэдакцыі раённай газеты і Івацэвіцкім благачыннем.
На працягу шасці гадоў
супрацоўнікамі рэдакцыі “Івацэвіцкі веснік” і групай святарства і прыхаджан
Івацэвіцкага благачыння вялася вялікая, сур'ёзная праца па яе напісанні.
то-то найдет в ней знакомые фамилии и прочитает о своих родственниках – в статьях и архивных документах упоминаются сотни жителей района
У ёй расказваецца пра гісторыю ўсіх цэркваў
Івацэвіцкага раёна: пра дзеючыя і ніколі не закрываныя, пра новыя, якія
пабудаваны ў наш час, пра раней разбураныя, закрытыя працяглы час і цяпер
адноўленыя. Даецца інфармацыя аб цэрквах і манастырах, страчаных у гады
няпростай гісторыі нашай краіны. Тутака ж - якая сыходзіць у глыб стагоддзяў
гісторыя нашых вёсак, сёлаў і гарадоў.
У кнізе апавядаецца пра подзвігі святароў падчас
Вялікай Айчыннай і ў гады ганенняў, пра шматлікіх выбітных людзей нашай зямлі,
пра нашых сучаснікаў.
На вокладцы - карціна нашага знакамітага земляка
Анатоля Галушкі. Ён напісаў яе спецыяльна для кнігі, але не ўбачыў яе
выдадзенай, не паспеў…
Адзначым, што важна сабраць неабходныя грашовыя сродкі і выдаць кнігу ў найкарацейшыя тэрміны, бо сёлета Івацэвічы стануць сталіцай нацыянальнага рэспубліканскага свята - Дня беларускага пісьменства. У розныя гады сталіцамі Дзён беларускага пісьменства станавіліся розныя гарады Беларусі, у якіх багатыя гістарычныя і культурныя традыцыі. І ў нас яны таксама ёсць. Магчыма, менавіта гэтая кніга "Храмы і людзі" стане адметнасцю свята, зацікавіць гасцей і турыстаў.
Выданне такой інфарматыўнай напоўненасці, гістарычнай важнасці і маляўнічасці (у поўнакаляровым фармаце на 344 старонках) ва ўсе часы будзе найкаштоўнейшым падарункам.
Храмы заўсёды
будаваліся "ўсім светам", і кніга "Храмы і людзі" будзе
таксама выдавацца пры ўдзеле людзей, арганізацый, прадпрыемстваў - "усім
светам". Складальнікі зрабілі сваю частку працы - для нашага раёна, для
жывых людзей і для будучых пакаленняў. Сабраць грошы на выданне кнігі - гэта
наша з вамі задача і адказнасць. Кошт тыражу ў 1 000 экзэмпляраў ацэньваецца
папярэдне ў 40 тыс. рублёў. Сабекошт выдання аднаго экзэмпляра ў залежнасці ад
павелічэння (памяншэння) тыражу складзе 40-55 рублёў.
Для збору сродкаў
адкрыты рахунак.
Рэквізіты для
пералічэння:
РА «Прыход храма Дзяржаўнай
іконы Божай Маці г. Івацэвічы»
УНП 200345979. Р/р
BY75 AKBB 3015 0000 0348 7000 0000 у ЦБП № 111 ААТ "ААБ Беларусбанк",
БІК AKBBBY2X.
Прызначэнне
плацяжу:
Бязвыплатная
(спонсарская) дапамога на выданне кнігі "Храмы і людзі". Прозвішча
Імя імя па бацьку.
Квітанцыю
захавайце. Для ахвярадаўцаў кніга будзе рэалізоўвацца найперш.
Выдадзім кнігу
разам і тым самым узбагацім нашу духоўную спадчыну!
Івацэвіцкае
благачынне.
Рэдакцыя раённай
газеты “Івацэвіцкі веснік”.