Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт

Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт
burger

Камісар Івацэвіцкага раёна Уладзімір Маляваны: «На гэты раз буду галасаваць у Івацэвіцкім раёне!»

10/02/2024 09:00

 

З 2021 года я ўзначальваю камісарыят Івацэвіцкага раёна. Амаль тры гады таму па доўгу службы змяніў месца жыхарства і прыехаў у прыгожы, квітнеючы раён з унікальным турыстычным патэнцыялам і ветлівымі, таленавітымі людзьмі. Галоўнае, што адзначыў для сябе напачатку, – на Івацэвіччыне з асаблівай павагай адносяцца да партызанскага мінулага. Тут я сам упершыню наведаў «Хаваншчыну» і ўрочышча Гута-Міхалін, паказаў гэтыя месцы ўжо многім таварышам.

Як чалавек ваенны, я таксама з асаблівым трапятаннем адношуся да гісторыі свайго краю, краіны. Думаю, апошнім часам многія перагледзелі сваё стаўленне да падзей Вялікай Айчыннай вайны, усвядомілі наноў кошт мірнага жыцця. Нягледзячы на наяўнасць пэўных знешніх пагроз, магу сказаць, што нашы Узброеныя Сілы пры неабходнасці гарантуюць бяспеку краіны. У мінулым годзе ў раёне праходзілі мерапрыемствы ў рамках планавай баявой падрыхтоўкі, яны прадоўжацца і сёлета. Падобныя мерапрыемствы праходзілі штогод і заўсёды былі арганізаваныя на высокім узроўні, адзначу, што змяніліся адносіны саміх ваеннаабавязаных да вучэнняў. З большай адказнасцю цяпер яны ўзнаўляюць веды па атрыманых ваенных спецыяльнасцях.

Лічу, што сёння кожны можа прыняць удзел у забеспячэнні нацыянальнай бяспекі краіны. Якім чынам? Мірным жыццём: стварэннем сям’і, адказным стаўленнем да сваёй работы, выкананнем канстытуцыйнага доўгу для мужчын – службай ва узброеных Сілах. І канечне, удзелам у выбарах. На гэты раз я буду галасаваць у Івацэвіцкім раёне, свой выбар абавязкова зробіць і калектыў ваенкамата. Нас чакае новы фармат выбараў: цяпер адначасова можна будзе аддаць галасы адразу за некалькі кандыдатаў у дэпутаты ў прадстаўніцкія органы розных узроўняў. Лічу, гэта добра і
больш зручна для людзей.

Да адзінага дня галасавання застаецца ўсё менш часу, удзелам у выбарах мы найперш выбіраем спакойнае жыццё, пры якім без засцярогі можна прайсці тэрміновую ваенную службу, прыняць ваенную прысягу, удзельнічаць у ваенных зборах. Сёння амаль палова прызыўнікоў абірае альтэрнатыўны варыянт ваеннай службы па кантракце, усё больш юнакоў і дзяўчат плануюць паступаць у ВНУ на ваенныя спецыяльнасці.

Мы шануем мір, але заўсёды адстаім сваю краіну пры неабходнасці. Сёння ж удзелам у выбарах мы ўсе, па сутнасці, выбіраем далейшы курс Беларусі.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі