У калоннай зале Цэнтральнага Дома афіцэраў Узброеных Сіл у Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і ўдзельнікаў штогадовага творчага конкурсу на найлепшае асвятленне ў СМІ пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва.
Удзел у мерапрыемстве прынялі Міністр абароны Віктар Хрэнін і Міністр інфармацыі Уладзімір Перцоў.