17 лютага Ліцэй Івацэвіцкага раёна гасцінна расчыніў дзверы
для будучых абітурыентаў. Больш за сто дзевяцікласнікаў разам з педагогамі і
бацькамі ў гэты дзень пазнаёміліся з асаблівасцямі адукацыйнага працэсу
ўстановы і маглі задаць пытанні аб правілах уступнай кампаніі. Дарэчы, ліцэй
наведалі хлопцы з Івацэвіцкага і Бярозаўскага раёнаў.
Вучыцца ў ліцэі выдатна - гэта пацвярджалі яго навучэнцы
падчас інтэрактыўнай праграмы "Выбіраем будучыню разам". Яны
расказвалі пра профільныя напрамкі і дэманстравалі свае таленты. А
прафарыентацыйнае тэсціраванне дапамагло школьнікам вызначыць, якія прафесіі ім
больш за ўсё падыходзяць.
Нечаканым сюрпрызам стала ўручэнне падарункаў тысячнаму
падпісчыку акаўнта ліцэя ў сетцы Інстаграм. Таксама для гасцей была праведзена
экскурсія па ліцэі і інтэрнаце.