Цяпер жыхары краіны могуць выкарыстоўваць кур'ерскую дастаўку
"Белпошты", каб не выходзячы з дома або офіса атрымаць замоўленыя ў
аптэцы лекавыя прэпараты, медыцынскія вырабы і іншыя тавары з аптэчнага
асартыменту.
Новая паслуга пакуль даступна не па ўсёй краіне, а толькі ў Мінску і
Барысаве, а таксама ў Мінскай і Віцебскай абласцях. Але праца ў гэтым напрамку
працягваецца. Па словах генеральнага дырэктара «Белпошты» Святланы Юркевіч, да
стадыі заключэння дамовы на дастаўку лекаў падышлі па Брэсцкай і Магілёўскай
абласцях. Прычым паслуга будзе даступна ў кожным населеным пункце гэтых
рэгіёнаў.
Партнёрамі праекта "Белпошты" сталі дзяржаўныя аптэчныя сеткі:
"Белфармацыя", віцебская "Фармацыя" і "Мінская
Фармацыя". Прыватныя аптэкі па беларускім заканадаўстве не маюць права
ажыццяўляць дзейнасць па дастаўцы прэпаратаў, а могуць толькі сфарміраваць
заказ для кліента, які сам прыедзе і забярэ лекі.
Каб скарыстацца новай паслугай, беларусам трэба зайсці на сайт
інтэрнет-магазіна аптэк і заказаць неабходныя прэпараты або медвырабы. Дастаўку
замовы возьме на сябе "Белпошта" і абяцае зрабіць гэта аператыўна.
Калі заяўка аформлена ў межах горада, то кур'ер з пасылкай прыедзе да заказчыка
ў гэты ж дзень, а калі ў сельскай мясцовасці - давядзецца чакаць да заўтра.
Дарэчы, пры суме замовы звыш 50 руб., дастаўка ажыццяўляецца бясплатна.
Калі менш, то за кур'ерскія паслугі давядзецца заплаціць 8 руб.