Паважаныя грамадзяне! На 174 навучальным палігоне ў перыяд з лютага па ліпень 2024 года будуць праводзіцца баявыя стрэльбы!
Нагадваем, што тэрыторыя палігона з'яўляецца забароненай зонай!
З'яўленне на тэрыторыі палігона небяспечна для жыцця!
Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў і ахвяр на тэрыторыі палігона, катэгарычна забараняецца:
- збор металічнага крышана і асабліва неразарваных снарадаў, бо пры найменшым перасоўванні такога снарада ён можа падарвацца;
- праезд і праход усіх грамадзян;
- выпас жывёлы;
- нарыхтоўка дроў і збор усякага ламачча і хмызнякоў.
Выконвайце ўсе патрабаванні поставых ачапленняў палігона!
Запомніце, што, знаходзячыся на палігоне, вы падвяргаецеся смяротнай небяспецы!
Не заходзіце на тэрыторыю палігона самі і не адпускайце туды сваіх дзяцей!