14 лютага яго
адзначаюць больш як у трыццаці краінах свету. Гэтае свята аб'ядноўвае ўсіх, хто
не толькі сам любіць кнігі, але і дорыць магчымасць чытання іншым людзям.
Галоўная ідэя Міжнароднага дня кнігадарэння – паказаць, што папяровая кніга застаецца актуальным падарункам і не страчвае сваёй каштоўнасці нават у век высокіх тэхналогій.
Так, у
бібліятэках устаноў адукацыі Івацэвіцкага раёна ўжо на працягу дзесяці гадоў
праходзяць акцыі па дарэнні кніг. Давайце і мы падтрымаем ідэю і далучымся да
гэтай добрай традыцыі. Раптам на вашых паліцах стаяць кнігі, якія вы даўно
прачыталі і хацелі б, каб яны былі карысныя і цікавыя іншым.
Прыносьце іх у
бліжэйшыя бібліятэкі 14 лютага, і няхай кнігалюбаў стане яшчэ больш!