68 энергічных і натхнёных хлопцаў і дзяўчат з усёй Брэсцкай вобласці збіраюцца адправіцца на Сусветны фестываль моладзі ў Сочы.
Сусветны фестываль моладзі — міжнародны маладзёжны фестываль, які пройдзе ў Расійскай Федэрацыі на федэральнай тэрыторыі Сірыус у перыяд з 1 па 7 сакавіка 2024 года. Самая маштабная маладзёжная падзея ў свеце аб'яднае неабыякавых людзей з усёй планеты. Дэлегацыя Рэспублікі Беларусь складае 630 чалавек.
- Вы - моладзь першага рэгіёна, вы заўсёды павінны быць першымі і ніколі другімі, - звярнуўся да ўдзельнікаў фестывалю намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Краўчук.
Перад удзельнікамі стаіць адказная місія: прадставіць першы рэгіён і даставіць давераны сцяг Брэстчыны на фестываль.