Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт

Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт
burger

Віншаванне ад кіраўніцтва раёна з Днём міліцыі

04/03/2024 08:43

 Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў Івацэвіцкага раёна! 
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём міліцыі!
Прафесія, якой вы прысвяцілі сваё жыццё, - высакародная і ганаровая. Увасабляючы справядлівасць, надзейнасць і бяспеку, вы ўносіце важкі ўклад у захаванне стабільнасці ў грамадстве, умацаванне суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Праца ў органах унутраных спраў патрабуе цвёрдасці характару, сілы волі, узаемадапамогі, адказнага стаўлення да справы, умення ў складаным становішчы прымаць дакладныя рашэнні, строгага захавання літары закона. Упэўнены, што асабовы склад органаў унутраных спраў будзе і ў далейшым эфектыўна адказваць на ўсе выклікі і пагрозы, з гонарам і годнасцю служыць Айчыне.

Асаблівыя словы падзякі адрасуем ветэранам органаў унутраных спраў. Упэўнены, што закладзеныя вамі шматгадовыя традыцыі, назапашаны вопыт і ў далейшым будуць служыць стымулам для добрасумленнай і эфектыўнай работы цяперашніх вартавых парадку.

Паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, жадаем вам новых дасягненняў, моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і ўдачы. Далейшых поспехаў у няпростай і важнай працы, энтузіязму, аптымізму. Няхай у вашых калектывах заўсёды будуць добразычлівасць і ўзаемадапамога, а ў сем'ях - мір і згода, дабрабыт і ўтульнасць.

Раённы выканаўчы камітэт.

Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі