Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт

Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт
burger
Галоўная // Беларусская версия // Адно акно // Агульная інфармацыя аб службе «адно акно»

Агульная інфармацыя аб службе «адно акно»

Кіраўніцтва арганізацыі дзейнасці службы "адно акно" ажыццяўляе кіраўнік спраў Краўчук Ірына Віктараўна

Асноўнай мэтай службы "Адно акно" Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта з'яўляецца забеспячэнне ў адным месцы паступлення заяў зацікаўленых асоб для правядзення адміністрацыйных працэдур і прыняцця адміністрацыйных рашэнняў у адпаведнасці з пералікам адміністрацыйных працэдур,  зацверджаных пастановай  Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2018 г. № 740 «Аб пераліку адміністрацыйных працэдур, прыём заяў і выдача рашэнняў па якіх ажыццяўляецца праз  службу «адно акно».

АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ  (ФУНКЦЫI) СЛУЖБЫ "АДНО АКНО"
• забеспячэнне рэалізацыі дэкларатыўнага прынцыпу "адно акно" пры падачы заяў зацікаўленых асоб для рэалізацыі адміністрацыйных працэдур;
• стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы  зацікаўленымі асобамі заяў для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
• аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
• забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення  адміністрацыйных працэдур;
• выдача адміністрацыйных рашэнняў;
• выдача ўнікальнага ідэнтыфікатара.

СЛУЖБА "АДНО АКНО" ажыццяўляе прыём  заяў  зацікаўленых асоб па рэалізацыі адміністрацыйных працэдур у адпаведнасці з:
пералікам адміністрацыйных працэдур, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі  па заявах грамадзян ”;
адзіным пералікам адміністрацыйных працэдур, якія праводзяцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. № 548 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія праводзяцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання"

Адрас службы «адно акно»

г.Івацэвічы. вул.Леніна, д.44,
1 паверх

Тэл. 8(01645) 93790, 142

Рэжым працы службы   «адно акно»

панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца
з  8.00 да 13.00 з 14.00 да 17.00,
серада з  8.00 да 20.00,
выхадны: субота, нядзеля

Службовыя асобы, якія ажыццяўляюць прыём грамадзян і юрыдычных асоб у службе «адно акно»:

Дылько Вольга Аляксандраўна - галоўны спецыяліст аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама

8(01645) 93790, 142

Службовыя асобы, якія ажыццяўляюць прыём грамадзян і юрыдычных асоб у службе «адно акно»:

Шыманчык Святлана Міхайлаўна,галоўны спецыяліст аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама

8(01645) 93790, 142


ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі