Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт

Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт
burger

Аб раёне



Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйна раён падзелены на 1 гарадскі і 10сельскіх саветаў. У складзе раёна 107 сельскіх населеных пунктаў, гарадскі пасёлак Целяханы, гарады Івацэвічы і Косава.

У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця сяла на 2005-2010 гг. 15 сельскіх населеных пунктаў раёна добраўпарадкаваны ў аграгарадкі.



Геаграфія

Горад Івацэвічы размешчаны на правым беразе ракі Грыўда, за 136 км на паўночны ўсход ад Брэста і за 206 км ад Мінска Івацэвіцкі раён - адзін з найбуйнейшых раёнаў Брэсцкай вобласці. Яго плошча складае 2998 кв.км ці 9% ад тэрыторыі вобласці. Працягласць межаў раёна перавышае 250 кіламетраў. Ён мае працягласць з захаду на ўсход 83 км, а з поўначы на поўдзень - 66 км.

Івацэвіцкі раён мяжуе на захадзе з Бярозаўскім раёнам, на паўднёвым захадзе - з Іванаўскім, на поўдні - з Пінскім, на ўсходзе - з Баранавіцкім, Ляхавіцкім і Ганцавіцкім раёнамі, на поўначы - са Слонімскім раёнам Гродзенскай вобласці і на паўночным захадзе - з Пружанскім раёнам.

Паўночную частку раёна займаюць схілы Слонімскага ўзвышша, паўночна-ўсходнюю - Баранавіцкая раўніна, паўднёвую - Прыпяцкае Палессе. Пераважаюць вышыні 150-170 м над узроўнем мора, максімум - 203 м (каля в. Жамойдзякі), мінімум - 141 м (зрэз вады воз. Гошча). Карысныя выкапні: торф, гліна, мел, будаўнічыя пяскі, запасы сапрапеляў.

У раёне пераважаюць тарфяна-балотныя і балотныя глебы, якія займаюць 52 працэнты агульнай плошчы землекарыстання, 45,8 працэнта тэрыторыі раёна складаюць лясы. Лясы раёна пераважна змешаныя, займаюць плошчу 148,6 тыс.га або 49,6 працэнта плошчы раёна. Меліяравана 55 тыс. га.

На тэрыторыі Івацэвіцкага раёна размешчана 8 сажалак, 5 вадасховішчаў і 10 азёр агульнай плошчай 4608 га, Агінскі канал, працякае 12 сярэдніх і малых рэк, агульная даўжыня якіх у межах раёна складае больш за 248 кіламетраў. На паўночным усходзе раёна працякае рака Шчара з прытокамі Мышанка і Грыўда, на паўднёвым захадзе - рака Жыгулянка (прыток Ясельды). Самыя вялікія азёры -Выганашчанскае і Бабровіцкае.

Бабровіцкае возера размешчана за 40 км ад г.Івацэвічы, каля в.Ббровічы. Плошча 9,47 кв.км, даўжыня 4,9 км.

Выганашчанскае возера - самае вялікае возера ў Брэсцкай вобласці. Размешчана за 17 км на поўнач ад г.п.Тэляханы на водападзеле рэк Шчара і Ясельда, на тэрыторыі філіяла ДПУ «Белавежская Пушча» лесапаляўнічая гаспадарка «Выганашчанская». Знаходзіцца на вышыні 153,1 м над узроўнем мора. Плошча 26 км кв. Даўжыня 7 км, найбольшая шырыня 4.8 км, найбольшая глыбіня 2.3 м, сярэдняя 1.2 м, даўжыня берагавой лініі 21 км. Вадазбор 87.1 км кв.. Гэта трэці па плошчы натуральны вадаём Палесся, які саступае памерамі толькі воз. Чырвонае і воз. Свіцязскае (Украіна). Возера ляжыць у натуральным водападзеле рэк Шчара і Ясельда, таму нядзіўна, што яно выкарыстоўвалася для стварэння воднага шляху з басейна Прыпяці ў басейн Нёмана. Праз яго праходзіў Агінскі канал, злучаючы рэкі Шчара і Ясельда.

Сомінскае возера размешчана ў басейне Агінскага канала. Плошча 0,41 кв. км. Глыбіня 33,5 м. Гэта самае глыбокае возера Брэсцкай вобласці. Даўжыня 900 м, шырыня - 650 м. Дно да глыбіні 10 метраў пясчанае.

Агінскі канал стаў брэндам Івацэвіцкага раёна. Гэта самы стары беларускі канал. Пабудаваны ў 1767-1783 гадах па ініцыятыве і на сродкі М.К.Агінскага, ён злучыў праз сістэму рэк і азёр паміж сабой Чорнае і Балтыйскае мора. Даўжыня 54 км разам з Выганашчанскім і Вулькаўскім азёрамі. Большая частка канала размешчана ў межах Івацэвіцкага раёна. Гэты канал з'яўляўся суднаходным на працягу XIX і ў XX стагоддзі да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Захаваўся адзін шлюз пры ўпадзенні ў канал р.Шчара. Рэканструявана частка канала ад возера Выганашчанскае да в. Выганашчы - 5 км. На беразе канала ёсць камфортная хата паляўнічага на 14 месцаў.

На тэрыторыі раёна знаходзіцца найбуйнейшае балота Беларусі - Выганашчанскае. Амаль уся паўночная палова вадазборнага пляца занята шырокім балотам Пагоня, які распасціраецца да паўднёва-заходняга ўскрайка возера Выганашчанскае. Па гэтым балоце праходзіць водападзел паміж азёрамі Бабровіцкае і Выганашчанскае. Яно пакрыта сеткай меліярацыйных каналаў, якія маюць сцёк у абодва азёры. У паўночнай частцы заліва Бярозаў бярэ пачатак канал Дзевяты, праз які Бабровіцкае звязана з Грыўдай.

На тэрыторыі раёна размешчана большая частка (больш за 70%) ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Выганашчанскае». Гэты заказнік з'яўляецца самым буйным (плошча 43 тыс. га) сярод гідралагічных асабліва ахоўных прыродных тэрыторый краіны. Ён створаны ў 1968 годзе з мэтай захавання найбуйнейшага ў Еўропе балотнага масіву на водападзельнай паласе рэк Чарнаморскага і Балтыйскага басейнаў і з'яўляецца найбуйнейшым у Беларусі суцэльным масівам непарушаных балот.

У раёне 3 батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння: насаджэнні карэльскай бярозы ў Івацэвіцкім і Целяханскім лясгасах, Чыстая дуброва ў Івацэвіцкім лясгасе. У Чырвоную кнігу Беларусі занесены 23 віды раслін (у тым ліку шматножка звычайная, зубянка клубняносная).

Насельніцтва

Усяго - 50 922 чал.

Сельскае насельніцтва - 22 847 чал.

г. Івацэвічы - 22 487 чал.

г. Косава - 1872 чал.

г.п. Целяханы - 3716 чал.

 

Нацыянальны склад

Беларусы - 93,4%

Рускія - 4,2%

Украінцы - 1%

Палякі - 0,5%

  Ганаровыя грамадзяне Івацэвіцкага раёна:

  Філіповіч Сяргей Адамовіч – ганаровы грамадзянін горада Косава, Удастоены звання за высокі прафесіяналізм, шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё горада Косава і прадпрыемства ААТ “Косаўскае мэблевае вытворчае аб'яднанне”;

  Таўкачоў Уладзімір Міхайлавіч - ганаровы грамадзянін горада Косава, персанальны пенсіянер рэспубліканскага значэння, заслужаны ўрач БССР. Удастоены звання за высокі прафесіяналізм і шматгадовую добрасумленную працу ў галіне аховы здароўя, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці г.Косава.

  Чырко Іван Мікалаевіч - заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Удастоены звання за вялікі асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі Івацэвіцкага раёна, шматгадовую грамадскую работу і духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення.

  Міхнюк Барыс Міхайлавіч. Удастоены звання за шматгадовую добрасумленную працу і вялікі ўклад у развіццё дрэваапрацоўчай галіны.

  Галавач Святлана Мікалаеўна. Удастоена звання за высокі прафесіяналізм і шматгадовую добрасумленную працу ў галіне аховы здароўя.

  Тарасевіч Іван Адамовіч. Удастоены звання за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, вялікі асабісты ўклад у маральна-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення.

  Галушка Анатоль Мікалаевіч - член Сусветнай арганізацыі мастакоў-інвалідаў, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Удастоены звання за значныя поспехі ў грамадска-культурнай дзейнасці, у развіцці культуры і мастацтва.

  Крэк Святлана Андрэеўна. Удастоена звання за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, значны асабісты ўклад у маральна-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення.

  Любушак Уладзімір Рыгоравіч. Удастоены звання за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Івацэвіцкага раёна.

  Шапель Ян Аляксандравіч. Удастоены звання за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё аховы здароўя Івацэвіцкага раёна.

  Саванчук Сяргей Сяргеевіч. Удастоены звання за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё будаўнічага комплексу Івацэвіцкага раёна.

  Дашэвіч Мікалай Мікалаевіч. Удастоены звання за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аховы здароўя Івацэвіцкага раёна.

Жыценёў Леанід Аляксеевіч. Удастоены звання за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення.

Сплендэр Аляксандр Іванавіч. Удастоены звання за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення.

Кулецкая Валянціна Пятроўна. Удастоены звання за шматгадовую актыўную творчую дзейнасць, высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, плённую работу па развіццю аматарскай тэатральнай творчасці.


Івацэвіцкая зямля - малая радзіма многіх таленавітых і знакамітых людзей, дзеячаў.

  Ва ўрочышчы Марачоўшчына, недалёка ад горада Косава, нарадзіўся Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка.

У вёсцы Заполле Івацэвіцкага раёна нарадзіўся і жыў пісьменнік, збіральнік дыялектаў, фальклору, народнай мудрасці свайго краю Алесь Фаміч Зайка.

          У вёсцы Магіліцы Івацэвіцкага раёна нарадзіўся і жыве самабытны мастак, паэт Анатоль Галушка. Ён піша карціны, трымаючы пэндзаль зубамі. На рахунку мастака больш за 400 работ.

          Вёска Карачын Івацэвіцкага раёна - радзіма героя руска-турэцкай вайны 1877-78 гадоў К.В.Хруцкага. Ён узнагароджаны 2 Георгіеўскімі Крыжамі, ордэнам "Знак Пашаны" і балгарскім ордэнам Георгія Дзімітрава.

Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне Героі Сацыялістычнай працы: Н.В.Букшта (в.Азярцо), Саленік К.П. (в.Дабрынёва), С.П.Агейчык (в.Любішчыцы).

  Вёска Падстарынь радзіма савецкага ваеннага дзеяча, камдзіва Васілевіча І.І., удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху ў заходняй Беларусі, вёска Някрасаўшчына - Героя Савецкага Саюза, генерал-лейтэнанта М.М. Мультана (1900-1975), вёска Сакаўцы - пісьменніка П.С.Пестрака (1903-1978), вёска Быцень - літаратуразнаўца і крытыка М.М.Грынчыка (1923-2001), вёска Харошча - мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Фёдара Шостака.

Сістэма адукацыі:

прадстаўлена 61 установай адукацыі. Гэта 27 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 27 устаноў дашкольнай адукацыі, 3 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічны цэнтр, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, раённы вучэбна-метадычны кабінет, аздараўленчы лагер Дубравушка Івацэвіцкага раёна.

Транспартная сістэма

Івацэвіцкі раён знаходзіцца на перакрыжаванні найважнейшых рэспубліканскіх аўтамабільных дарог: М1/Е30 Брэст-мяжа РФ, Р-43 Мяжа РФ (Звянчатка)-Крычаў-Бабруйск-Івацэвічы, Р-6 Івацэвічы-Пінск-Столін, Р2/Е85 Стоўбцы-Івацэвічы , Р-44 Гродна-Ружаны-Івацэвічы, М11/Е85 мяжа Літоўскай Рэспублікі-Ліда-Слонім-Быцень. Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка Масква-Брэст.

  Культура:

Сетка ўстаноў культуры раёна налічвае 64 устаноў: 29 установа клубнага тыпу, 29 бібліятэк, 4 дзіцячыя школы мастацтваў, 2 музеі.

У рамках сацыяльнай палітыкі, якая праводзіцца ў раёне, забяспечана развіццё сферы культуры і захаванне нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны.

На тэрыторыі раёна размешчаны 44 аб'екты, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

1 аб'ект аднесены да катэгорыі нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей - абрад "Намскі Вялікдзень" у в.Аброва Івацэвіцкага раёна.

43 аб'екты адносяцца да катэгорыі матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку Косаўскі палацава-паркавы ансамбль (г.Косава), які ўключае ў сябе Мемарыяльны музей-сядзібу імя Т.Касцюшкі – месца нараджэння Андрэя Тадэвуша Банавентура Касцюшкі (адноўлены ў 2004 годзе). , палац Пуслаўксіх – унікальны архітэктурны помнік сярэдзіны 19 стагоддзя. Цяпер працягваецца рэканструкцыя Палаца Пуслоўскіх.

У клубных установах раёна працуе 241 клубнае фарміраванне (з іх для дзяцей 121) з агульнай колькасцю ўдзельнікаў 1 916 чалавек.

Ганаровыя званні маюць 18 творчых калектываў, з іх 15 - званне "народны", 3 - званне "ўзорны".

Эстэтычнае навучанне ажыццяўляецца ў 4 дзяржаўных дзіцячых школах мастацтваў (у г. Івацэвічы, г. Косава, г.п. Целяханы, аг. Быцень), на базе якіх працуе 10 аддзяленняў, размешчаных у сельскай мясцовасці. Навучанне вядзецца па 4 напрамках: музычны (інструментальны, харавы), мастацкі, харэаграфічны і мастацка-эстэтычны.

У ліку брэндавых мерапрыемстваў раёна ваенна-гістарычная рэканструкцыя "Адзін дзень з жыцця партызанскага атрада", якая праводзіцца на базе філіяла Івацэвіцкага гісторыка-краязнаўчага музея - мемарыяльным комплексе партызанскай славы "Хаваншчына"; трофі-рэйд «Дрыгва»; тэатральны бамонд "Ба, знаёмыя ўсе твары"; фестываль сямейнага адпачынку «Тэлеханскі вяроўнік»; свята «Самінская вуха» і інш.

 

Спорт:
У раёне функцыянуюць 2 спецыялізаваныя навучальна-спартыўныя ўстановы:
"Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа г.Івацэвічы", дзе адкрыты 3 аддзяленні: футбол, лёгкая атлетыка і дзюдо;
"Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Івацэвіцкага раёна", дзе адкрыты 3 аддзяленні: хакей з шайбай, плаванне, фігурнае катанне на каньках.

Для рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне фізічнай культуры і спорту на тэрыторыі раёна функцыянуюць 40 спартыўных залаў (25 у сельскай мясцовасці), 111 фізкультурна-спартыўных збудаванняў (58 у сельскай мясцовасці), 17 спартыўных ядра (9 у сельскай мясцовасці), 49 плоскасных збудаванняў ( 24 у сельскай мясцовасці), 2 плавальных басейна (1 стандартны, 1 нестандартных), крытая лядовая пляцоўка са штучным лёдам (56х26м).

Спартыўныя аб'екты г. Івацэвічы:
  спартыўная зала, размешчаная па адрасе: г.Івацэвічы, вул.Леніна, д.74б. Спартыўнае збудаванне адносіцца да трэцяй катэгорыі па класіфікацыі спортзбудаванняў. У ім знаходзяцца зала для спартыўных гульняў (26х14) пл. - 364 кв.м., дзве раздзявалкі;
  футбольны стадыён, размешчаны па адрасе: г.Івацэвічы, вул.Лясная, 7В. Спартыўнае збудаванне адносіцца да трэцяй катэгорыі па класіфікацыі спортзбудаванняў. На ім знаходзяцца футбольнае поле (104, 20х69, 30) пл. - 7221 кв.м.; бегавая дарожка даўжынёй 400м. з асфальтабетонным пакрыццём; будынак раздзявалкі;
  фізкультурна-спартыўны комплекс, размешчаны па адрасе: г.Івацэвічы, вул.70 год Кастрычніка, 14А. Спартыўнае збудаванне адносіцца да другой катэгорыі па класіфікацыі спортзбудаванняў. На ім знаходзяцца футбольнае поле са штучным пакрыццём пл. -7576,1 кв.м.; бегавая дарожка даўжынёй 400м з пакрыццём - рэгупал; баскетбольная пляцоўка (15,00х28,00); пляцоўка для пляжнага футбола і валейбола (38,00х25,00); пляцоўка для міні-футбола (40,00х20,00); гімнастычны комплекс; трэнажорная пляцоўка; сектара для штурхання ядра, скачкоў у даўжыню; адміністрацыйна-бытавы будынак; трыбуны на 1050 месцаў;
  лядовая арэна (1 катэгорыя па класіфікацыі спортзбудаванняў), якая знаходзіцца па адрасе: г. Івацэвічы, вул. Спартыўная, 3 (хакейная пляцоўка (26х56 з трыбунамі на 790 пасадачных месцаў, трэнажорная зала 37,1 м², зала харэаграфіі 54,5 м²). Да асноўных памяшканняў для заняткаў фізічнай культурай і спортам адносяцца трэнажорная зала, зала харэаграфіі;
  плавальны басейн (3 катэгорыя па класіфікацыі спортзбудаванняў), які знаходзіцца па адрасе: г.Івацэвічы, вул. Спартыўная, 1 (дзве чары: малая чара - 10х5 (55 м.куб.), вялікая - 25х11 (500 м.куб.).

Вядомыя спартоўцы:

Міхаіл Абрамчук, майстар спорту міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы;

Юлія Юрэня, майстар спорту класа па лёгкай атлетыцы;

Уладзіслаў Піцін, кандыдат у майстры спорту па лёгкай атлетыцы; член нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь;

Уладзіслаў Тумакоў, кандыдат у майстры спорту па лёгкай атлетыцы; член нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусі;

Сяргей Юхно, кандыдат у майстры спорту па лёгкай атлетыцы, член нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь;

Максім Шыпуль, I разрад па лёгкай атлетыцы; член нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь;

Аліна Чанушэвіч, кандыдат у майстры спорту па лёгкай атлетыцы, член нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь;

Ілля Васілевіч, кандыдат у майстры спорту па футболе; удзельнік чэмпіянату Беларусі па футболе (вышэйшая ліга) у складзе ФК "Батэ" (г.Барысаў) - бронзавы прызёр па выніках чэмпіянату 2022 года.

Аляксей Вакуліч, кандыдат у майстры спорту па футболе, удзельнік чэмпіянату Беларусі па футболе (вышэйшая ліга) у складзе ФК "Дынама-Мінск" - 4 месца па выніках чэмпіянату 2022 года.

Андрэй Крэнь, 2 спартыўны разрад па футболе, удзельнік чэмпіянату Беларусі па футболе (вышэйшая ліга) у складзе ФК "Слуцк" - 11 месца па выніках чэмпіянату 2022 года.

Анастасія Сапешка, кандыдат у майстры спорту па самба, член нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь;

Уладзіслаў Свідуновіч, кандыдат у майстры спорту па дзюдо, удзельнік Рэспубліканскай універсіяды па дзюдо.

Ілья Грэчны, 1 спартыўны разрад па хакеі з шайбай, удзельнік адкрытага Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па хакеі з шайбай сезона 2022/2023 у Вышэйшай лізе ў складзе каманды юнацкай зборнай Беларусі "U17", член юнацкай зборнай Беларусі па хакеі.



ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі