Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт

Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт
burger

Віншаванне ад кіраўніцтва раёна з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

23/02/2024 08:42

 Паважаныя жыхары раёна, дарагія абаронцы Айчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

23 лютага - гэта свята мужных і моцных духам людзей, сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы, якія працуюць на карысць краіны, якія жывуць яе інтарэсамі, гатовых да рашучых дзеянняў у імя яе дабрабыту.

Мы ўшаноўваем усіх, для каго вайсковая служба стала прафесіяй; маладых людзей, якія толькі рыхтуюцца ўступіць у рады нашага войска; грамадзянскіх працаўнікоў, якія мірнай працай умацоўваюць моц дзяржавы.

Мы шануем памяць афіцэраў і салдат, якія аддалі жыццё ў імя будучыні свайго народа, ганарымся нашымі землякамі, якія коштам свайго жыцця абаранілі мір на нашай зямлі. Схіляем галаву перад тымі, хто загінуў у баі, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак. Захапляемся доблесцю і адвагай усіх, хто ўставаў на абарону міру са зброяй у руках і хто сёння ва ўмовах новых глабальных пагроз бярэ на сябе адказнасць за спакой і парадак на роднай зямлі.

У гэты цудоўны дзень ад душы жадаем дабра, шчасця, згоды і дабрабыту кожнай сям'і. Здароўя і даўгалецця ветэранам Узброеных Сіл, паспяховай службы салдатам і афіцэрам. Няхай гэтае свята адважных і мужных людзей заўсёды будзе мірным і радасным!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.

ПРЭЗІДЫУМ РАЁННАГА САВЕТА ВЕТЭРАНАЎ.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі