Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт

Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт
burger

Урачыста і па-святочнаму ў Івацэвіцкім ГДК падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Івацэвіцкага раёна за 2023 год

19/02/2024 08:07

 

Ганаровымі пераходнымі сцягамі, вымпеламі, граматамі і падзякамі былі ўзнагароджаны ўсе тыя, хто сваёй плённай працай фарміруе імідж Івацэвіцкага раёна і працуе на якасць жыцця ў нашым краі. Ва ўрачыстым мерапрыемстве ўдзел прымалі кіраўніцтва раёна, дэлегацыі працоўных калектываў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, моладзь і госці.

За ўзнагародамі на сцэну ў той дзень падымаліся 13 дэлегацый і 15 чалавек, чые імёны занесеныя на раённую Дошку гонару. За плённую працу ўсім прысутным падзякаваў старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Уладзімір Бялоў, ён жа падвёў вынікі работы за мінулы год. Пасля з дакладамі аб рабоце сваіх прадпрыемстваў выступілі дырэктар ААТ «Святая Воля» Уладзімір Любушак і генеральны дырэктар ААТ «Івацэвічдрэў» Аляксандр Ільніцкі.  

Пасля чаго дзясяткі яркіх нумароў прысутным падарылі артысты нашага раёна. Асабліва ўразіла зал кампазітар і ўладальніца падзячнага ліста Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь наша зямлячка Вольга Любавіна.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі