Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт

Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт
burger

У квартале індывідуальнай жылой малапавярховай забудовы "Міхнавіцкі" вядуцца работы па будаўніцтве

18/02/2024 08:16

 Горад Івацэвічы працягвае расці і развівацца, а разам з ім і квартал індывідуальнай малапавярховай жылой забудовы "Міхнавіцкі".


Як растлумачылі ў аддзеле архітэктуры і будаўніцтва Івацэвіцкага райвыканкама, для будаўніцтва прыватных дамоў новага квартала выбрана тэрыторыя плошчай 30,31 га ў паўднёва-заходняй частцы г. Івацэвічы за в. Міхнавічы. З іх 16,6 га выдзелена для ўчасткаў індывідуальнай забудовы, а астатнія 13,71 га - пад парк "Юбілейны", грамадска-гандлёвыя зоны і дзіцячая дашкольная ўстанова на 60 месцаў (яго будаўніцтва плануецца ў выпадку запатрабаванасці).

У новым квартале жылой забудовы "Міхнавіцкі" размяшчаецца 116 участкаў па 0,1 га. Праект, распрацаваны ААТ "Івацэвічыбудпраект", пачалі рэалізоўваць яшчэ ў мінулым годзе. Яго заказчыкам з'яўляецца УП "УКБ Івацэвіцкага раёна".
- На дадзены момант актыўна вядзецца будаўніцтва мінімальнай інжынернай інфраструктуры: сетак вода-і электразабеспячэння. Газазабеспячэнне квартала "Міхнавіцкі" згодна з планам будзе ажыццяўляцца ў наступным годзе. пасля гэтага будуць пракладзены дарогі з жвіровым пакрыццём, - растлумачыў начальнік УП «УКБ Івацэвіцкага раёна» Сяргей Саванчук.
Планавальным рашэннем прадугледжана забудова на шасці вуліцах, назва кожнай прысвоена падчас грамадскага абмеркавання. Гэта вуліцы Васіля Струвэ, Сырамянка, Івана Васілевіча, Баравая, Міколы Купрэева, Івана Тарасевіча.
На атрыманне зямельнага ўчастка ў квартале "Міхнавіцкі" прэтэндуюць грамадзяне, якія стаяць на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў у Івацэвіцкім райвыканкаме. Землеўпарадкавальнай службай Івацэвіцкага райвыканкама на сёння выдадзена 47 участкаў, некаторыя забудоўшчыкі пачалі ўжо будаўніцтва.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі