Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт

Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт
burger

У Івацэвічах прайшоў прафсаюзны прававы прыём грамадзян. Якія пытанні цікавалі жыхароў раёна?

02/03/2024 10:44

 Прававы прыём грамадзян прайшоў у філіяле ДЭУ-23 РУП "Брэстаўтадар" і Івацэвіцкім раённым аб'яднанні прафсаюзаў. Яго правялі прававы інспектар працы Брэсцкай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый Кацярына Шастак, памочнік пракурора Івацэвіцкага раёна Кірыл Парчук і старшыня Івацэвіцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў Аляксандра Гардзейка.


Тых, хто звярнуўся, цікавілі пытанні аб змяненні графіка водпускаў па ініцыятыве наймальніка, аб парадку прысваення кваліфікацыйнай катэгорыі бухгалтару, аб парадку прадастаўлення перапынку для адпачынку і харчавання работніку з няпоўным працоўным часам, аб парадку выплаты сярэдняга заработку за час працоўнага водпуску ў выпадку яго прадастаўлення па заяве работніка.

У ходзе прававога прыёму на ўсе пытанні, што паступілі, былі дадзены кампетэнтныя адказы і растлумачэнні.

У рамках дня прававой асветы і прававой культуры, які прайшоў у працоўным калектыве філіяла ДЭУ-23 РУП "Брэстаўтадар", Кацярына Шастак выступіла па тэме "Навіны Працоўнага кодэкса-2024".

Прававы інспектар пракаментавала змены, якія закранулі тэрмін выплаты адпускных: «Выплачваць іх трэба будзе не пазней, чым за два дні да пачатку водпуску, калі работнік ідзе па графіку водпускаў. У іншых выпадках (у прыватнасці, пры пераносе водпуску) адпускныя павінны будуць выплачвацца са згоды работніка не пазней за два працоўныя дні з дня пачатку водпуску».

Нагадаем, што да 1 студзеня адпускныя ва ўсіх выпадках выплачваліся не пазней, чым за два дні да пачатку водпуску.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі