Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт

Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт
burger

Рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём грамадзян адбудзецца 29 лютага

21/02/2024 08:17

 

Месца правядзення - арганізацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёнаў, гарадоў рэспублікі, раённыя, гарадскія аб'яднанні прафсаюзаў.

Любы ахвочы зможа бясплатна атрымаць кансультацыі прафсаюзных юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў, а таксама пры неабходнасці па жаданні грамадзяніна для вырашэння пытання могуць быць прыцягнуты пракуроры.

Прыем у Івацэвіцкім раёне правядуць:

Шастак Кацярына Валянцінаўна – прававы інспектар працы Брэсцкай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый;

Гардзейка Аляксандра Валер'еўна - старшыня Івацэвіцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў;

Кухацкавалец Жана Аляксандраўна - памочнік пракурора Івацэвіцкага раёна.

Месца прыёму:

Філіял ДЭУ-23 РУП "Брэстаўтадар", Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, вул. 40 гадоў кастрычніка, 22. Час правядзення: 9.30 - 11.30.

Івацэвіцкі раённы саюз прафсаюзаў, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, вул. Леніна, д. 44, каб. № 313. Час: 12.30 - 14.30.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне. 9-61-04, 8-033-363-42-09, электронная пошта: ivatsevichi@fpb.by

Даведайцеся аб сваіх правах!

 


 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі