Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт

Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт
burger

Міцінг, прысвечаны 35-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана, прайшоў сёння ў Івацэвічах.

15/02/2024 16:56

 Сёння, 15 лютага, да помніка воінам-інтэрнацыяналістам па вуліцы Леніна райцэнтра ўшанаваць памяць і аддаць даніну павагі тым, хто выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане, прыйшлі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі сілавых структур, органаў пракуратуры, духавенства і грамадскіх арганізацый, моладзь і жыхары горада. .


Больш за 30 000 нашых суайчыннікаў удзельнічалі ў баявых дзеяннях у Аўганістане. З іх - 789 загінулі, 718 засталіся інвалідамі, 12 - лічацца без вестак прапаўшымі, пяцёра ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза. У спісе ўдзельнікаў ваенных дзеянняў у Афганістане, больш за дзвесце ўраджэнцаў нашага раёна, восем з якіх ступілі ў неўміручасць.

19 снежня 2023 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 403 Аб устанаўленні юбілейнага медаля «35 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана. І сёння са сцэны гарадскога дома культуры старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Уладзімір Бялоў уручыў юбілейныя медалі ветэранам-інтэрнацыяналістам.

Завяршылася ўрачыстая частка святочнай канцэртнай праграмай.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі