Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт

Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт
burger

Конкурс грамадзянскіх ініцыятыў аб'яўлены Брэсцкім абласным Саветам дэпутатаў

29/02/2024 07:53

 Увазе грамадзян Брэсцкай вобласці! Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў аб'яўляе конкурс грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва Брэсцкай вобласці.

Тэрмін рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў - 2024 год. Прыём праектаў і заявак будзе ажыццяўляцца з 21 лютага да 21 сакавіка 2024 года.
Праекты грамадзянскіх ініцыятыў накіроўваюцца ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў для іх папярэдняга разгляду на папяровым носьбіце па адрасе: 224005 г. Брэст, вул. Леніна, 11, каб. 43, у электронным выглядзе ў PDF-фармаце на электронны адрас: oblsovet@brest-region.gov.by з паметкай тэмы электроннага ліста "Праект грамадзянскай ініцыятывы".
Да праекту прыкладаецца заяўка (заяўка размешчана на сайце Брэсцкага аблвыканкама. (https://brest-region.gov.by/ru/associacia-deputatov-ru/view/brestskij-oblastnoj-sovet-deputatov-objjavljaet-konkurs-grazhdanskix-initsiativ-2000013378), якая змяшчае звесткі аб ініцыятары (прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), дату нараджэння, месца пражывання), у тым ліку яго кантактныя дадзеныя.
Ініцыятарам могуць быць указаны іншыя звесткі, якія маюць значэнне для рэалізацыі грамадзянскай ініцыятывы.
Праект грамадзянскай ініцыятывы павінен адпавядаць патрабаванням, устаноўленым пунктам 3 артыкула 36 `Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь".
Праекты, якія прайшлі папярэдні разгляд у абласным Савеце дэпутатаў, будуць дапушчаны да конкурснага адбору, які праводзіцца Брэсцкай абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі