Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт

Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт
burger

«Бяспечная зебра»: асобная увага на дарогах дзецям!

12/02/2024 15:02

 

З 15 лютага ў краіне стартуе акцыя "Бяспечная зебра". Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі правядуць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам дзяцей. Так, летась у Беларусі зарэгістравана 414 выпадкаў ДТЗ з удзелам непаўналетніх, 14 дзяцей загінулі на дарогах.

За 2023 год удалося знізіць колькасць загінуўшых дзяцей у дарожна-транспартных здарэннях. У 2022 загінулых было 16, тым не менш, лічба немаленькая. Сярод загінуўшых дзевяць дзяцей былі пасажырамі, трое дзяцей - пешаходамі, яшчэ двое загінуўшых - веласіпедысты. Часцей за ўсё дзеці траўміруюцца на дарогах па віне дарослых - у 74% выпадкаў.

У час акцыі дзяржаўтаінспектары раніцай да пачатку заняткаў будуць несці службу паблізу ад навучальных устаноў, якія непасрэдна прылягаюць да праезнай часткі. Яны прасочаць за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху Правілаў дарожнага руху (ПДР), за станам вулічна-дарожнай сеткі і арганізацыяй дарожнага руху. Асаблівую ўвагу нададуць правілам перавозкі дзяцей у легкавым транспарце, а таксама правілам праезду вадзіцелямі пешаходных пераходаў, якія не рэгулююцца.

Паважаныя бацькі, абазначце адзенне дзіцяці святлоадбіўнымі элементамі і нагадайце яшчэ раз аб асноўных правілах дарожнага руху!


 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі