Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт

Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт
burger

Актывісты БРСМ правялі акцыю для ўпершыню галасуючых вучняў каледжа

22/02/2024 12:46

 Навучэнцы УА "Івацэвіцкі дзяржаўны аграрны каледж" актыўна прымаюць удзел у датэрміновым галасаванні. Многія паспелі аддаць свой голас за кандыдатаў яшчэ ў першы дзень - 20 лютага. Для тых, хто гэта зрабіў упершыню, сябры камісіі ўручалі падарунак - Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.


Сёння ж, акрамя Канстытуцыі, маладыя людзі, якія галасуюць, атрымлівалі падарункі ад БРСМ. Дарэчы, навучэнцаў, якія ўпершыню бяруць удзел у выбарах, у каледжы налічваецца каля сямідзесяці чалавек. З імі актыўна праводзіліся мерапрыемствы, "круглыя сталы" і гутаркі на тэму значнасці Адзінага дня галасавання.


У гэты дзень асаблівую ўвагу надалі і хлопцам, якія з'яўляюцца членамі МААП "Ягуар" - першы сакратар Івацэвіцкага райкама ГА "БРСМ" Наталля Клютко ўручыла ім пасведчанні. Варта адзначыць, што маладыя людзі дзяжураць на ўчастку для галасавання №5, які размешчаны ў аграрным каледжы.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі