Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт

Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт
burger

Адзін дзень у арміі правялі рабяты падчас Дня адкрытых двярэй на тэрыторыі 174 палігона

27/02/2024 15:00

 Такой унікальнай магчымасцю - убачыць сучасную ваенную тэхніку, экіпіроўку ваеннаслужачых, азнаёміцца з іх побытам - у мінулы чацвер скарысталіся вучні 7-11 класаў школ раёна, навучэнцы 1-3 курсаў Івацэвіцкага аграрнага каледжа, былі і тыя, хто прыехаў у прыватным парадку.


Кіраўніцтва часці арганізавала такое мерапрыемства напярэдадні важнага свята - Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

- Галоўная мэта Дня адчыненых дзвярэй - патрыятычнае выхаванне нашай моладзі, - адзначае Аляксей Мытнікаў, намеснік камандзіра часткі па ідэалагічнай працы. - Мы паказалі рабятам узоры ваеннай тэхнікі, ужо ў казармах яны азнаёмяцца з побытам салдат, новай формай і экіпіроўкай. Хлопцы часта цікавяцца, ці існуюць у сучасным войску нестатутныя адносіны. Мы заўсёды кажам - войску не трэба баяцца, у нас служаць мясцовыя хлопцы, якія былі добра знаёмыя яшчэ да прызыву. Многія прыехалі з суседніх раёнаў – усе, па сутнасці, землякі ці суседзі, таму служаць бок аб бок як сапраўдныя таварышы.

Сярод гасцей часці ў той дзень было шмат дзяўчынак, яны таксама садзіліся за руль ваенных машын, многіх зацікавіла зенітная ўстаноўка ЗП-23 і рарытэт - аўтаматычная зенітная гармата-57 ўзору 1950 года. Сярод тых, хто з цікавасцю прымяраў на сабе  бронекамізэлькі і кеўларавыя каскі расійскай вытворчасці, быў і васьмікласнік Волькаўскай СШ Ілля Барсук. Хлопчык прызнаўся, у частцы ён ужо бываў, бо тут служыць яго бацька  -  старэйшы прапаршчык Алег Борсук, аднак шмат што сёння ён убачыў упершыню. Ужо зараз падлетак упэўнены: служыць будзе абавязкова, войска - добрая школа жыцця, гэта ён бачыць на прыкладзе бацькі.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі