Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт

Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт
burger

Адказваем на камэнтарый пра грамадскі транспарт ад нашых падпісчыкаў у instagram

10/02/2024 08:59

 

Чытачка «ІВ» піша: «Добры дзень. Паважаная рэдакцыя, мы жывем у райцэнтры па вул. Перамогі і адчуваем тыя ж цяжкасці з транспартам, а дакладней, з яго адсутнасцю, бо маршруту па дадзенай вуліцы няма! Даставіць дзяцей у сады, у школы, патрапіць на працу становіцца проста нерэальна, калі няма аўтамабіля ці машына зламалася. Дзеці, якія вучацца ў другую змену, дадому ўсё ж такі пешшу не прыйдуць, улічваючы цяперашнія ўмовы надвор'я і памяншэнне светлавога дня… Дадзеную сітуацыю неабходна вырашаць, яна дастаўляе максімум праблем жыхарам гэтага раёна».

Адказвае дырэктар Аўтапарка № 14 Юрый Куратнік:

- У мінулым годзе паступаў зварот ад жыхароў гэтага мікрараёна, восенню туды камісійна выязджалі прадстаўнікі райвыканкама, ЖКГ і аўтапарка. Вырашалася пытанне, ці можам мы падоўжыць адзін гарадскі маршрут і пусціць аўтобус у раён індывідуальнай жылой забудовы "Заходні-3" так, каб ён праходзіў па вул. Перамогі. Да чаго прыйшлі? Пакінулі ўсё як ёсць. Стан дарог такі, што там не можа курсіраваць аўтобус, на адным участку трэба рабіць водазніжэнне. Разумею патрэбы людзей, там жывуць маладыя сем'і, шмат дзяцей.Аўтапарк № 14 г. Івацэвічы гатовы прадоўжыць гэты маршрут пры ўмове ўдасканалення дарожнага пакрыцця і добраўпарадкавання прыпыначных пунктаў.

Таксама адзначу, што па вул. Косаўскай у дадзеным мікрараёне аўтобус ходзіць (маршрут № 3 г. Івацэвічы «Вакзал - Гамаліцкага - Прафліцай - Вакзал - Кукурузны завод»). У скрайнім выпадку, калі не завялася машына, можна пад'ехаць на ім у цэнтр. На прыпынку на вул. Косаўскі аўтобус раніцай у 7.20, а ўвечары ў 17.40.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі