Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт

Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт
burger

А вы ведалі, што 14 лютага не толькі дзень закаханых, але і Міжнародны дзень дарэння кніг?

14/02/2024 08:07

 

14 лютага яго адзначаюць больш як у трыццаці краінах свету. Гэтае свята аб'ядноўвае ўсіх, хто не толькі сам любіць кнігі, але і дорыць магчымасць чытання іншым людзям.

Галоўная ідэя Міжнароднага дня кнігадарэння – паказаць, што папяровая кніга застаецца актуальным падарункам і не страчвае сваёй каштоўнасці нават у век высокіх тэхналогій.

Так, у бібліятэках устаноў адукацыі Івацэвіцкага раёна ўжо на працягу дзесяці гадоў праходзяць акцыі па дарэнні кніг. Давайце і мы падтрымаем ідэю і далучымся да гэтай добрай традыцыі. Раптам на вашых паліцах стаяць кнігі, якія вы даўно прачыталі і хацелі б, каб яны былі карысныя і цікавыя іншым.

Прыносьце іх у бліжэйшыя бібліятэкі 14 лютага, і няхай кнігалюбаў стане яшчэ больш!

 

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі