Краўчук Ірына Віктараўна
Тэлэфон: (801645) 9-16-41 Ірына Віктараўна
Краўчук нарадзілася 9 ліпеня 1974 года ў г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці. У 1997 г. скончыла УА
«Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт», у 2018 г. - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце
Рэспублікі Беларусь. З 1991 па 1993 г.
працавала старшай піянерважатай, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ДУА
«Чамялоўская базавая школа». З 1993 па 1995 г. была
другім сакратаром Івацэвіцкага раённага камітэта Саюза моладзі Беларусі. З 1995 па 2002 г.
з'яўлялася галоўным спецыялістам, а потым загадчыкам аддзела па справах моладзі
Івацэвіцкага райвыканкама. З 2003 па 2005 г. -
вядучы спецыяліст прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Івацэвіцкім раёне. З 2005 па 2009 г. -
галоўны спецыяліст Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў. З 2009 па 2015 г. -
старшыня Івацэвіцкага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага
комплексу. З 2015 па 2018 г. -
старшыня Івацэвіцкага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў, якія
ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі. З 2018 па 2024 г. -
кіраўнік спраў Івацэвіцкага райвыканкама. З сакавіка 2024 г. -
старшыня Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў. Старшыня раённага
Савета дэпутатаў у межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым
заканадаўствам: - узначальвае раённы
Савет дэпутатаў, кіруе яго работай, забяспечвае ўзаемадзеянне з раённым
выканаўчым камітэтам; - прадстаўляе раённы
Савет дэпутатаў ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі
арганізацыямі і грамадзянамі; - зацвярджае штатны расклад
раённага Савета дэпутатаў; - склікае сесіі
раённага Савета дэпутатаў, арганізуе работу па падрыхтоўцы сесій раённага
Савета дэпутатаў, вядзе пасяджэнні раённага Савета дэпутатаў; - арганізуе кантроль за
выкананнем рашэнняў раённага Савета дэпутатаў; - назначае
на пасады і вызваляе ад пасад работнікаў апарата раённага Савета дэпутатаў,
заключае (працягвае, скасоўвае) з імі працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе
да іх меры заахвочвання, дысцыплінарнага спагнання; - запрашае на пасяджэнні
раённага Савета дэпутатаў прадстаўнікоў іншых Саветаў, выканаўчых і распарадчых
органаў, іншых арганізацый, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання,
а таксама грамадзян; - накіроўвае на
заключэнне пастаянных камісій праекты рашэнняў раённага Савета дэпутатаў, дае
даручэнні старшыням пастаянных камісій; - падпісвае рашэнні,
пратаколы пасяджэнняў раённага Савета дэпутатаў, выдае распараджэнні; - арганізуе разгляд
запытаў дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў; - арганізуе
работу раённага Савета дэпутатаў па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных
асоб, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Пры неабходнасці
ўносіць прапановы па такіх зваротах на разгляд сесіі раённага Савета дэпутатаў; - ажыццяўляе асабісты
прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб; - дакладвае раённаму
Савету дэпутатаў аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі і па іншых пытаннях,
аднесеных да яго кампетэнцыі, прадстаўляе сесіі раённага Савета дэпутатаў па
меры неабходнасці, але не радзей як адзін раз у год справаздачы аб сваёй
дзейнасці, а таксама інфармуе грамадзян аб стане спраў на тэрыторыі раёна; - ажыццяўляе іншыя
паўнамоцтвы, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. №
108-З "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" і
іншымі актамі заканадаўства.
Прыёмная: (801645) 3-82-13