Пакалюк Дзяніс Валер'евіч
Тэлефон:(+375 1645) 9-22-43
Дзяніс
Валер'евіч Пакалюк нарадзіўся 15 лістапада 1980 года ў г. Івацэвічы Брэсцкай
вобласці.
У
2003 г. скончыў Мінскі філіял дзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай
прафесійнай адукацыі "Маскоўскі дзяржаўны сацыяльны ўніверсітэт
Міністэрства працы і сацыяльнага развіцця Расійскай Федэрацыі", у 2011 г.
- Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ўстановы адукацыі
"Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт", у 2025 г. - Акадэмію кіравання
пры Прэзідэнце.
З 2003 па 2004 г.
працаваў загадчыкам аддзялення пярвічнага прыёму інфармацыі, аналізу і
прагназавання аддзела па працы і сацыяльнай абароне Івацэвіцкага райвыканкама, г.Івацэвічы,
Брэсцкая вобласць.
З 2004 па красавік 2011
г. працаваў на розных пасадах у дзяржаўнай установе "Івацэвіцкі
тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва".
З мая 2011 па
кастрычнік 2011 года - вядучы спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы
Івацэвіцкага райвыканкама.
З лістапада 2011 па
2012 г. – вядучы спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва Івацэвіцкага
райвыканкама.
З 2012 па 2013 г. -
загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб упраўлення
справамі Івацэвіцкага райвыканкама.
З 2013 па 2024 г.
з'яўляўся дырэктарам дзяржаўнай установы "Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр
сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва"
З сакавіка 2024 г. -
кіраўнік спраў Івацэвіцкага райвыканкама.
Ажыццяўляе кіраванне адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасцю райвыканкама, прымае ўдзел у мабілізацыйнай падрыхтоўцы райвыканкама, арганізуе мерапрыемствы па пераводзе структурных падраздзяленняў райвыканкама на працу ва ўмовах ваеннага часу, забяспечвае дзейнасць аператыўнай групы №1 на асноўным пункце кіравання і аператыўнай групы №2 на месцы, падрыхтаваным для працы.
Курыруе пытанні:
- кантролю за выкананнем
плана работы райвыканкама;
- каардынацыі работы
структурных падраздзяленняў райвыканкама, Косаўскага гарадскога і сельскіх
выканаўчых камітэтаў (далей - гарсельвыканкамы) па пытаннях захавання
Рэгламенту райвыканкама і Правілаў унутранага працоўнага распарадку;
- каардынацыі работы
структурных падраздзяленняў райвыканкама па пытаннях забеспячэння рэжыму
сакрэтнасці і вядзення сакрэтнага справаводства;
- кантролю выканання
дакументаў і справаводства;
- каардынацыі работы па
транспартным абслугоўванні райвыканкама;
- арганізацыйна-метадычнай
падрыхтоўкі пасяджэнняў райвыканкама і аналізу матэрыялаў, якія ўносяцца на
разгляд райвыканкама;
- утрымання і аховы
будынкаў райвыканкама;
-
арганізацыйна-гаспадарчага забеспячэння прыёму дэлегацый (замежных, урадавых і
іншых органаў дзяржаўнай улады і кіравання);
- каардынацыі работы па
разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, арганізацыі асабістага прыёму і
прадстаўнікоў юрыдычных асоб;
- каардынацыі працы
службы "адно акно".
- забеспячэння жыллёва-бытавых
умоў кіраўніцтва раёна;
- арганізацыі і каардынацыі работы па абароне персанальных даных.
Узначальвае:
- адміністрацыйную
камісію;
- рабочую групу
райвыканкама па каардынацыі работы з грамадзянамі;
- іншыя камісіі, парады, рабочыя групы па курыруемых галінах, якiя ствараюцца райвыканкамам.
Ажыццяўляе агульны кантроль:
за выкананнем патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва".
Ажыццяўляе кіраўніцтва
дзейнасцю:
- аддзела па рабоце са
зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- аддзела загс;
- аддзяленні па
забеспячэнні дзейнасці і тэхнічным абслугоўванні райвыканкама;
- тэхнічнага персанала райвыканкама.
Ажыццяўляе каардынацыю
дзейнасці:
дзяржаўнай установы
"Івацэвіцкі раённы архіў".