Пакалюк Дзяніс Валер'евіч
Тэлефон: (+375 1645) 9-22-43
Ажыццяўляе кіраванне адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасцю
райвыканкама. Курыруе пытанні: - кантролю за выкананнем плана работы райвыканкама; - каардынацыі работы структурных падраздзяленняў
райвыканкама, Косаўскага гарадскога і сельскіх выканаўчых камітэтаў (далей -
гарсельвыканкамы) па пытаннях захавання Рэгламенту райвыканкама і Правілаў
унутранага працоўнага распарадку; - каардынацыі работы структурных падраздзяленняў райвыканкама
па пытаннях забеспячэння рэжыму сакрэтнасці і вядзення сакрэтнага
справаводства; - кантролю выканання дакументаў і справаводства; - каардынацыі работы па транспартным абслугоўванні
райвыканкама; - арганізацыйна-метадычнай падрыхтоўкі пасяджэнняў
райвыканкама і аналізу матэрыялаў, якія ўносяцца на разгляд райвыканкама; - утрымання і аховы будынкаў райвыканкама; - арганізацыйна-гаспадарчага забеспячэння прыёму дэлегацый
(замежных, урадавых і іншых органаў дзяржаўнай улады і кіравання); - каардынацыі работы па разглядзе зваротаў грамадзян і
юрыдычных асоб, арганізацыі асабістага прыёму і прадстаўнікоў юрыдычных асоб; - каардынацыі працы службы "адно акно". - забеспячэння жыллёва-бытавых умоў кіраўніцтва раёна; - арганізацыі і каардынацыі работы па абароне персанальных
даных. Узначальвае: - адміністрацыйную камісію; - рабочую групу райвыканкама па каардынацыі работы з
грамадзянамі; - іншыя камісіі, парады, рабочыя групы па курыруемых галінах,
якія ствараюцца райвыканкамам. Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем патрабаванняў
Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 "Аб
дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння
жыццядзейнасці насельніцтва". Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю: - аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; - аддзела загс; - аддзяленні па забеспячэнні дзейнасці і тэхнічным
абслугоўванні райвыканкама; - тэхнічнага персанала райвыканкама. Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці
дзяржаўнай установы "Івацэвіцкі раённы архіў".