Ивацевичский районный исполнительный комитет

Ивацевичский районный исполнительный комитет
burger
Главная // VII ВСЕБЕЛОРУССКОЕ НАРОДНОЕ СОБРАНИЕ

«Якасная адукацыя ― фундамент моцнай дзяржавы»

30/11/2025 11:34

 Так лічыць дэлегат УНС, выдатнік адукацыі, настаўнік-метадыст ДУА «Косаўская сярэдняя школа імя А. Зайкі» Ала Ляховіч.

– Важныя стратэгічныя напрамкі развіцця нашай краіны былі вызначаны на першым пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу.Час прабег хутка, вось-вось адбудзецца другое пасяджэнне – 18-19 снежня. На ім будзе вынесена на зацвяджэнне Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай дзяржавы на 2026-2030 гады.

Цудоўна, што кожны ў нашай краіне можа ўнесці канструктыўныя прапановы – праз дэлегаў, дэпутатаў, лічбавыя платформы… Ведаеце, пазнаёміўшыся з асноўнымі і ключавымі індыкатарамі развіцця, зразумела, што наша краіна будзе падтрымліваць абраны курс сацыяльнай накіраванасці, праўда, з адпаведным эканамічным забеспячэннем.

Праграма закранае ўсе сферы жыцця чалавека, але мяне як настаўніка найбольш зацікавіла, зразумела, праграма «Адукацыя як аснова інтэлектуальнай эканомікі». Лічу, што першыя чатыры гады навучання – самыя важныя для нашых маленькіх грамадзян. Тыя веды і іх якасць, што мы з калегамі закладзем ім, уплываюць на іх поспех, жыццё і ў цэлым на развіццё самой краіны. Вынік нашай работы адчувальны праз дзясятак гадоў. Якасная адукацыя забяспечвае поспех ва ўсіх астатніх сферах жыцця.

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки