Ивацевичский районный исполнительный комитет

Ивацевичский районный исполнительный комитет
burger
Главная // 80 лет Победы советского народа в Великой Отечественной войне

Дзякуй за мірнае неба, Зіновій Мікалаевіч!

09/05/2025 12:39

 
Зіновію Мікалаевічу Каланчуку ў чэрвені гэтага года споўніцца 98 гадоў. Вялікая Айчынная вайна стала для яго незабыўнай старонкай біяграфіі, дзе яму, юнаку, было ох як нясоладка. Жыццё не песціла амаль што з самага нараджэння. 

Калі яму было ўсяго тры гады, не стала бацькі, а следам хутка і маці, іх замяніў старэйшы брат Валодзя. Але і той памёр яшчэ ў пачатку вайны – захварэў на лёгкія. Прыглядвала за Зіновіем і яго малодшай сястрой жонка брата, аднак у большасці яны, стаўшы падлеткамі, перабіваліся тым, што маглі зарабіць самі, у асноўным пасвілі кароў.

Сірочае дзяцінства змяніла няпростае юнацтва, галодныя ваенныя гады. За ўвесь перыяд акупацыі тройчы моцна дасталася яму ад немцаў. Аднак і пасля вызвалення Беларусі жыццё не стала спакайнейшым. Летам 44-га ў Целяханах была створана спецгрупа НКУС для барацьбы з бандытызмам. Паліцаі і нацыяналісты аб’ядноўваліся ў банды і тэрарызавалі мясцовае насельніцтва, нішчылі актывістаў, рабавалі магазіны. 17-гадовага Зіновія за кароткі прамежак часу абучылі ваеннай справе, і ён у складзе спецгрупы НКУС ступіў на дарогу барацьбы, можна сказаць, вайны з бандытызмам.

І хоць з таго часу шмат вады сплыло, ды і знаходзіцца зараз Зіновій Мікалаевіч у такім шаноўным узросце, але яго памяць захавала ў падрабязнасцях дэталі тых далёкіх падзей.

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки