У 80-ю гадавіну Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне асаблівую ўвагу надзяляюць добраўпарадкаванню і абнаўленню памятных месцаў.
З 15 красавіка распачаліся работы па добраўпарадкаванні пляцоўкі каля помніка аднавяскоўцам, што загінулі ў гады вайны, у в. Вялікая Гаць. Работы вядуцца па ініцыятыве мясцовага кіраўніцтва і насельніцтва. Дзякуючы намаганням дэпутата Святавольскага сельсавета, дырэктара ААТ «Святая Воля» Уладзіміра Любушака і спонсарскай дапамозе сельгаспрадпрыемства выканана падсыпка пляцоўкі, у хуткім часе работнікі гэтай гаспадаркі выканаюць работы па ўкладцы тратуарнай пліткі.
Догляд за помнікамі і памятнымі месцамі – адзін са спосабаў выказаць глыбокую павагу да памяці гераічнага мінулага нашага народа.