Паважаныя педагогі Івацэвіцкага раёна!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!
У гэты дзень самыя цёплыя словы хочацца
сказаць настаўнікам і выхавальнікам, кіраўнікам педагагічных калектываў, усім,
хто сёння забяспечвае арганізацыю вучэбнага і выхаваўчага працэсу, хто
клапоціцца аб развіцці, здароўі і будучыні нашых дзяцей.
Ад вашай мабільнасці, з’яднанасці і
перакананасці ў правільным выбары залежыць будучае. Ваша педагагічнае майстэрства,
веды і інтэлект, імкненне да творчага пошуку, цярпенне і настойлівасць у многім
вырашаюць шляхі фарміравання новай асобы, здольнай пастаянна павышаць свой
адукацыйны і прафесійны ўзровень, плённа працаваць, эфектыўна і паспяхова весці
справы, творча мысліць і прымаць адказныя рашэнні, садзейнічаць росквіту сваёй
дзяржавы. Выказваем вам словы ўдзячнасці за вернасць прафесіі, мудрасць і
пастаянную гатоўнасць раскрыць сваю душу для кожнага дзіцяці.
Жадаем вам стабільнасці ў жыцці, творчых
поспехаў, натхнення, павагі калег, вучняў, выхаванцаў і іх бацькоў, нязгаснага
жадання несці веды дзецям і самім спасцігаць новае. Няхай усведамленне важнасці
і неабходнасці вашай працы для развіцця грамадства надае вам сілы ў выкананні
высакароднай справы. Шчасця вам, здароўя, творчых здзяйсненняў, бадзёрасці і
заўсёднага добрага настрою!
Раённы выканаўчы
камітэт.
Прэзідыум раённага
Савета дэпутатаў.
