Паважаныя жыхары раёна, дарагія абаронцы Айчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні са святам – з
Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэты дзень сімвалізуе мужнасць,
стойкасць, адвагу ўсіх, хто надзейна ахоўвае мір і спакой грамадзян, адстойвае
нацыянальныя інтарэсы, умацоўвае палітычную і эканамічную незалежнасць краіны,
сумленна і самааддана служыць Айчыне і заўсёды гатовы стаць на яе абарону.
Кожны з нас уносіць свой уклад у абарону
Радзімы, сумленна выконваючы свой абавязак, аберагаючы спакой блізкіх і родных
людзей, імкнучыся працаваць на карысць нашага Івацэвіцкага раёна і Беларусі,
забяспечваючы яе дабрабыт і росквіт.
Мы схіляемся перад мужнасцю і адвагай
нашых салдат і аддаём даніну глыбокай павагі воінам усіх пакаленняў, героям
Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікам лакальных узброеных канфліктаў, тым, хто
аддаў сваё жыццё за мір і спакой грамадзян.
У гэты святочны дзень мы гаворым словы
ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, усім воінам, якія стаялі і сёння
стаяць на абароне рубяжоў краіны. Дзякуй вам за вернасць абавязку, за вернасць
Айчыне! Ад усяго сэрца жадаем вам дабра і міру, цяпла і ўтульнасці, моцнага
здароўя, шчасця і дабрабыту!
Раённы
выканаўчы камітэт.
Прэзідыум
раённага Савета дэпутатаў.