Ивацевичский районный исполнительный комитет

Ивацевичский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Саюз пісьменнікаў Беларусі перадаў каля 1000 кніг Івацэвіцкай раённай бібліятэчнай сетцы

30/07/2024 17:39

 30 ліпеня Івацэвічы з важнай місіяй наведалі ганаровыя госці: старшыня ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, галоўны рэдактар РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” Аляксандр Карлюкевіч, члены Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі на чале са старшынёй Таццянай Дземідовіч. У рамках акцыі “Пісьменнікі краіны – Івацэвічам” яны перадалі Івацэвіцкай раённай бібліятэчнай сетцы амаль 1000 экзэмпляраў кніг беларускіх аўтараў – своеасаблівы падарунак чытачам да Дня беларускага пісьменства.

На ўрачыстасці прысутнічалі работнікі аддзела культуры Івацэвіцкага райвыканкама, раённай бібліятэчнай сеткі, а таксама мясцовыя паэты Віктар Рэчыц і Святлана Сцепанчук, якія дзякавалі за такі значны ўнёсак у бібліятэчны фонд і адзначылі, што гэтая акцыя стане для чытачоў новым крокам на шляху да друкаванай кнігі.

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки