23 сакавіка дадзены старт добраахвотнай акцыі "Аднавім лясы разам!", прысвечанай Году якасці. Дзяржаўная даследная лесагаспадарчая ўстанова "Івацэвіцкі доследны лясгас" запрашае ведамствы, арганізацыі, навучэнцаў падключыцца да акцыі па аднаўленні лясоў.
Прыняць удзел у акцыі можа любы жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў лясгас ці бліжэйшае лясніцтва, дзе ўсіх забяспечаць пасадачным матэрыялам і пакажуць участак пасадкі.
Акцыя скончыцца 20 красавіка.