Ивацевичский районный исполнительный комитет

Ивацевичский районный исполнительный комитет
burger
Главная // 2024 год - Год качества

Жыццёвы шлях даўжынёю ў дзевяноста гадоў: віншаванні прымаў Уладзімір Абрамчук з Соміна

18/10/2024 08:32

 
14 кастрычніка шчырае сямейнае свята ладзілася ва ўтульным доме ў в. Соміна – гаспадару Уладзіміру Іосіфавічу Абрамчуку споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння.

У гэты кастрычніцкі дзень, нягледзячы на халоднае надвор’ е, у доме юбіляра было цёпла, радасна і святочна ад пазітыўных эмоцый, ад усмешак, песень, кветак і падарункаў. Шмат гасцей завітала ў хату, а ад гэтага стала яшчэ больш бадзёра і жыва. Віншавалі Уладзіміра Іосіфавіча дзеці, унукі, праўнукі, блізкая радня, суседзі, а таксама старшыня Целяханскага сельвыканкама А. І. Мялік, стараста  вёскі  Соміна Г. Р. Куцко, прадстаўнік прафсаюзнай арганізацыі і інспектар аддзела кадраў філіяла «Целяханы» Дзяржаўнага прадпрыемства «Беларусьгандаль» (лыжная фабрыка), загадчык Сомінскага сельскага клуба І. П. Лебедзь-Хоміч і калектыў «Аколіца» Сомінскага СК.

Дзяцінства Уладзіміра прыпала на ліхія ваенныя часы, а юнацтва – на цяжкія пасляваенныя, з нішчымніцай, голадам і сапраўднай барацьбой за выжыванне, але людзі таго часу вызначаліся спагадай, узаемадапамогай і ўдзячнасцю за ўсё добрае. Сем’і багацелі дзецьмі і пладамі адданай працы. Вяселлі ладзіліся сціплыя, але ўсё роўна гэта была памятная падзея ў жыцці. Шчаслівым адчуваў сябе Уладзімір Іосіфавіч, калі справіў шлюб з Аленай Сяргееўнай 21 лістапада 1965 года. Разам яны пражылі 56 гадоў. З жонкай выхавалі пяцёра дзяцей. Дзеці ўсе выраслі дастойнымі людзьмі, бо перад вачыма быў бацькоўскі прыклад. Ад іх род папоўніўся васьмю ўнукамі і чатырма праўнукамі.

У доме Абрамчукоў заўсёды было ўтульна ад добразычлівасці гаспадароў. Вочы гаспадара і цяпер свецяцца дабрынёй і гасціннасцю. Прымаючы віншаванні, ён і сам жадаў гасцям дабра, цеплыні і мірнага неба над галавой.

Дзеці часта наведваюць тату, сочаць за яго здароўем. Падрыхтавалі тату і юбілей. Цягне ў гэты ўтульны дом унукаў і праўнукаў. У знак павагі і ўдзячнасці дарагому юбіляру спявалі песні пад гармонь Паўла Рыгоравіча Мяліка. Дзеці, унукі і праўнукі дзякавалі за прыклад, выхаванне, за кожнае лета разам…


 

К списку новостей

Полезные ссылки