Ивацевичский районный исполнительный комитет

Ивацевичский районный исполнительный комитет
burger
Главная // 80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

"Памяці спаленых весак". Тэматычную скульптурную кампазіцыю адкрылі ў скверы Перамогі ў Івацэвічах

22/03/2024 16:36

 


22 сакавіка жыхары раёна сабраліся ў скверы Перамогі райцэнтра на жалобны мітынг, каб успомніць жудасную трагедыю масавага знішчэння мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Больш за 5000 вёсак Беларусі падзялілі лёс Хатыні. Не абышла бяда ваеннага ліхалецця і наш раён.

Сімвалічна, што менавіта сёння, у трагічную і памятную дату для Беларусі – Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі – адбылося адкрыццё скульптурнай кампазіцыі «Памяці спаленых вёсак». Скульптура ўяўляе сабой рэалістычную аб’ёмную выяву паўзгарэлага драўлянага дома, які практычна апусціў сваю страху на зямлю. Ад надзейнай канструкцыі, узведзенай гаспадарамі, застаўся толькі комін… На стылізаваных элементах дахавай гонты пералічаны 53 гераічныя вёскі, што выстаялі, выжылі, былі адноўлены, і пяць тых вёсак, якія не стала, – Красніца, Вяда, Тупічыцы, Зацішша, Зыбайлы…

Ганаровае права адкрыць скульптуру «Памяці спаленых вёсак» было прадстаўлена Уладзіміру Бялову, старшыні Івацэвіцкага райвыканкама, і Ірыне Краўчук, старшыні Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў.

У скверы Перамогі з’явілася яшчэ адно знакавае месца. Упэўнены, што яно стане месцам усенароднага смутку і памяці. Бо памятаць пра тых, хто ваяваў, хто загінуў, памятаць пра іх боль і пакуты – гэта самае малое, што мы, пакаленне пераможцаў, можам зрабіць. Беларусь будзе помніць, каб і іншыя краіны не забывалі, хто заплаціў за Вялікую Перамогу самую вялікую цану.

Новая скульптура месціцца ў скверы, у якім падрастаюць і мацнеюць маладыя дрэўцы, як сімвал працягу жыцця, як надзея на будучыню. Няхай яны шумяць пад мірным ясным небам Беларусі.

 

К списку новостей

Полезные ссылки