Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Беларусская версия // Прывітанне старшыні райвыканкама

Прывітанне старшыні райвыканкама

Дарагія сябры!

Прадстаўляем вам адзін з куткоў нашай цудоўнай Брэстчыны – Івацэвіцкі раён.

У глыбіню стагоддзяў адыходзіць цікавая, насычаная падзеямі гісторыя івацэвіцкай зямлі, якая пачалася больш за 500 гадоў таму. У гэтым месцы пакінулі свой след род Іллінічаў, Юндзілаў, Агінскіх, Пуслоўскіх.

Самымі цяжкімі выпрабаваннямі для Івацэвіччыны, як і для ўсёй Беларусі, сталі гады Вялікай Айчыннай вайны. Спаленыя вёскі, партызанскі супраціў, гета, смерць, слёзы і гора, каласальныя людскія страты - гэта тое, што выпала на долю і жыхароў нашага раёна. Але беларускі народ выдужаў, перамог і аднавіў родную зямлю з пасляваеннага попелу.

Сёння Івацэвіцкі раён - рэгіён, які дынамічна рухаецца наперад. Стабільнымі тэмпамі развіваецца прамысловасць, сельская гаспадарка, малы і сярэдні бізнэс. Зручнае геаграфічнае размяшчэнне робіць наш раён патэнцыйна перспектыўным і прывабным для інвестараў.

Мы па праве ганарымся дасягненнямі нашых землякоў у сферы адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту і турызму, якія годна прадстаўляюць раён на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах, конкурсах, спаборніцтвах, фестывалях.

Знакавымі турыстычнымі аб'ектамі з'яўляюцца мемарыяльны комплекс партызанскай славы "Хаваншчына" і візітная картка раёна - Косаўскі палацава-паркавы комплекс.

Сёння мы з упэўненасцю глядзім у будучыню, маем трывалую матэрыяльна-тэхнічную базу і развітую інфраструктуру. Але галоўнае - гэта людзі, іх веды і ініцыятыва, прафесіяналізм і адданасць сваёй справе, любоў да малой радзімы. Дзякуючы ім мы зробім наш раён яшчэ багацейшым, квітнеючым і паспяховым.

Запрашаю наведаць наш Івацэвіцкі край. У нас дастаткова аб'ектаў, здольных захапіць людзей. Упэўнены, кожны знойдзе для сябе месца па душы і прыемна правядзе час. Чакаем вас! Мы заўсёды рады гасцям!


З павагай,

Старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Уладзімір Уладзіміравіч Бялоў