Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Новости

Віншаванне з Днем ведаў ад кіраўніцтва раёна

01/09/2025 08:09

Паважаныя жыхары Івацэвіцкага раёна!

Віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
 Сімвалічна, што на першым лістку асенняга календара адзначаны Дзень ведаў. Першага верасня прыносіць у жыццё кожнага з нас моцныя эмоцыі і самыя добрыя ўспаміны, вяртае з першым званком у класы і вучэбныя кабінеты прывычны рытм школьнага жыцця. Дарослым свята нагадвае пра школьныя і студэнцкія гады, шчаслівую пару дзяцінства і юнацтва. Для дзяцей і моладзі азначае чарговы крок да вяршыняў ведаў, сустрэчу з сябрамі і любімымі настаўнікамі.

Асаблівая ўвага сёння першакласнікам, якія ўпершыню пераступяць школьны парог, зробяць першыя крокі па дарозе ведаў. Шчырыя словы падзякі — настаўнікам, у іх пачынаецца новы этап высакароднай і адказнай працы па выхаванні юнага пакалення. А бацькам – мудрасці і цярпення.

     Жадаем усім здароўя, невычэрпнай энергіі і ўпэўненасці ва ўласных сілах, поспехаў у вучобе і працы на карысць нашай прыгожай краіны!

Раённы выканаўчы камітэт.

Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў.

Паважаныя жыхары Івацэвіцкага раёна! Віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!