Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Новости

Віншаванне ад кіраўніцтва раёна з з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

23/02/2026 09:02

Паважаныя жыхары раёна, дарагія абаронцы Айчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні са святам – з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэты дзень сімвалізуе мужнасць, стойкасць, адвагу ўсіх, хто надзейна ахоўвае мір і спакой грамадзян, адстойвае нацыянальныя інтарэсы, умацоўвае палітычную і эканамічную незалежнасць краіны, сумленна і самааддана служыць Айчыне і заўсёды гатовы стаць на яе абарону.

Кожны з нас уносіць свой уклад у абарону Радзімы, сумленна выконваючы свой абавязак, аберагаючы спакой блізкіх і родных людзей, імкнучыся працаваць на карысць нашага Івацэвіцкага раёна і Беларусі, забяспечваючы яе дабрабыт і росквіт.

Мы схіляемся перад мужнасцю і адвагай нашых салдат і аддаём даніну глыбокай павагі воінам усіх пакаленняў, героям Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікам лакальных узброеных канфліктаў, тым, хто аддаў сваё жыццё за мір і спакой грамадзян.

У гэты святочны дзень мы гаворым словы ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, усім воінам, якія стаялі і сёння стаяць на абароне рубяжоў краіны. Дзякуй вам за вернасць абавязку, за вернасць Айчыне! Ад усяго сэрца жадаем вам дабра і міру, цяпла і ўтульнасці, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!

 

Раённы выканаўчы камітэт.

Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў.