Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Новости

«Якасная адукацыя ― фундамент моцнай дзяржавы», - так лічыць дэлегат УНС, выдатнік адукацыі, настаўнік-метадыст ДУА «Косаўская сярэдняя школа імя А. Зайкі» Ала Ляховіч

25/11/2025 12:11
 – Важныя стратэгічныя напрамкі развіцця нашай краіны былі вызначаны на першым пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу.Час прабег хутка, вось-вось адбудзецца другое пасяджэнне – 18-19 снежня. На ім будзе вынесена на зацвяджэнне Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай дзяржавы на 2026-2030 гады.

Цудоўна, што кожны ў нашай краіне можа ўнесці канструктыўныя прапановы – праз дэлегаў, дэпутатаў, лічбавыя платформы… Ведаеце, пазнаёміўшыся з асноўнымі і ключавымі індыкатарамі развіцця, зразумела, што наша краіна будзе падтрымліваць абраны курс сацыяльнай накіраванасці, праўда, з адпаведным эканамічным забеспячэннем.

Праграма закранае ўсе сферы жыцця чалавека, але мяне як настаўніка найбольш зацікавіла, зразумела, праграма «Адукацыя як аснова інтэлектуальнай эканомікі». Лічу, што першыя чатыры гады навучання – самыя важныя для нашых маленькіх грамадзян. Тыя веды і іх якасць, што мы з калегамі закладзем ім, уплываюць на іх поспех, жыццё і ў цэлым на развіццё самой краіны. Вынік нашай работы адчувальны праз дзясятак гадоў. Якасная адукацыя забяспечвае поспех ва ўсіх астатніх сферах жыцця.

«Якасная адукацыя ― фундамент моцнай дзяржавы»

Крыніца: ivatsevichy.by